Кінатэатар
Кінатэатар (грэц. κινεμα + θέατρον — рух + відовішча) — будынак для паказу кінафільмаў, глядзельная зала якога абсталяваная гучнагаварыльнікам, кінапраектарам і экранам. У 1895 г. у Бэрліне (Нямеччына) у такой якасьці ўпершыню пачалі выкарыстоўваць тэатар «Зімовы сад»(de). У 1910 г. у Бэрліне на плошчы Нолендорф(de) адчыніўся першы будынак, узьведзены адмыслова для кінапаказаў. У 1920-я гады будаваліся з разьмяшчэньнем глядзельнай залы на ўзор тэатраў. У 1928 г. у Стамфардзе(en) (графства Лінкальншыр, Ангельшчына) узьвялі першы звышкінатэатар з мэталаканструкцыяў на 5 тыс. гледачоў. З 1930-я гг. у Заходняй Эўропе сталі будаваць залы на 1200—2200 месцаў. У 1990-я гг. пераважалі будынкі з кантрастам глухіх кубічных аб’ёмаў і вялікіх замкнёных паверхняў пярэдніх фасадаў. Глухія сьцены часта аздаблялі мазаікай. Большасьцю абсталёўваліся для паказу звычайных і шырокафарматных фільмаў. Часам падтрымлівалася стэрэафанічнае гукаўзнаўленьне. Існавалі адмысловыя віды: дзённы, кругарамны, панарамны і стэрэафанічны. Сярэдняя ўмяшчальнасьць складала 200—1000 месцаў. Таксама ўзводзіліся будынкі зь некалькімі заламі, дзе адначасна паказвалі розныя фільмы. У шэрагу краінаў пры безупынным паказе фільмаў гледачам дазвалялася ўваходзіць у залу і выходзіць ва ўсялякі час. У Беларусі агульнапрынятым зьяўляецца пасэансавы паказ фільмаў[1].
Беларусь
На сьнежань 2011 г. у краіне працавалі 137 кінатэатраў, для якіх выраблялася па 7 фільмакопіяў — па адной на кожную вобласьць і на сталіцу — для прагляду асобнага фільма[2].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Кінатэатар // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 267. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ^ Вольга Чайкоўская. Кіно рэальнае і нацыянальнае // Жырандоля. — 3 сьнежня 2011. — № 10 (126). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
Кінатэатар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра кінэматограф. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |