Імпэрскі сэнат, Паўстанцкі альянс, Новая рэспубліка (Зорныя войны)
Дзейнасьць
Прынцэса Альдэрану, сэнатар Альдэрану, Дыплямат Новай Рэспублікі, рыцар-джэдай
Стаць
жанчына
Рост
155 см
Валасы
цёмна-рудыя
Вочы
цёмна-рудыя
Зброя
Бластэр
Транспартны сродак
Тысячагадовы сокал
Здымкі
Актор
Кэры Фішэр
Лея Аргана (па-ангельску: Leia Organa Solo) — адна з найгалоўнейшых пэрсанажаў сусьвету Зорных войнаў, створаная Джорджэм Лукасам. Зьяўляецца асноўнай дзеючай асобай у арыгінальнай трылёгіі. Лея зьяўляецца дачкой Падмэ й сястрой-блізьнюком Люка Скайўокера, але носіць прозьвішча свайго апякуна. У шостым эпізодзе яна даведваецца гісторыю сваёй сям’і ад свайго брата Люка Скайўокера. У арыгінальнай трылёгіі Лею згуляла акторка Кэры Фішэр. Згодна з пашыраным сусьветам Зорных войнаў Лея пабралася шлюбам з Ханам Сола. У гэтым шлюбе яна нарадзіла траіх дзяцей, аднаго зь якіх назвала ў гонар свайго бацькі — Энакінам.