Люіс Суарэс

Люіс Суарэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 студзеня 1987(1987-01-24)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 182 см[4]
Вага 86 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Грэмію
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2007
2007—2011
2011—2014
2014—2020
2020—2022
2022—2023
2023—
Насьяналь
Гронінген
Аякс
Лівэрпул
Барсэлёна
Атлетыка Мадрыд
Насьяналь
Грэмію
27 (10)
33 (13)
114 (83)
110 (69)
191 (144)
67 (32)
14 (8)
33 (17)
Зборныя
2007— Уругвай 138 (68)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 лістапада 2023.

Люі́с Альбэ́рта Суа́рэс Ды́яс (па-гішпанску: Luis Alberto Suárez Díaz; нарадзіўся 24 студзеня 1987 году, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік бразыльскага клюбу «Грэмію» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Выхаванец «Насьёналю» з Мантэвідэо, у складзе якога стаў чэмпіёнам Уругваю ў 2006 годзе. У складзе зборнай Уругваю Люіс станавіўся ўладальнікам Кубка Амэрыкі 2011 году, найлепшы гулец гэтага турніру, паўфіналіст чэмпіянату сьвету 2010 году. Суарэс шырока вядомы як адзін з найлепшых нападнікаў сьвету[5][6], аднак пры гэтым і сваімі пакусамі іншых гульцоў. За апошні такі інцыдэнт на чэмпіянаце сьвету 2014 году, калі гулец укусіў Джорджа К’еліні, ён быў дыскваліфікаваны на чатыры месяцы[7]. 23 чэрвеня 2013 году, забіўшы 2 галы ў браму зборнай Таіці, Суарэс выйшаў на першае месца сярод найлепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай Уругваю.

Улетку 2014 году Суарэс перайшоў у гішпанскую «Барсэлёну» за 81 мільён эўра[8]. У 2020 годзе апынуўся незапатрабаваным новым галоўным трэнэрам «Барсэлёны» Рональдам Куманам. Суарэс спрабаваў уладкавацца ў італьянскі «Ювэнтус», аднак, не атрымаўшы дазвол на італьянскае жыхарства быў вымушаны скласьці ўгоду з мадрыдзкі «Атлетыка»[9][10].

Дасягненьні

«Насьяналь»:

  • Чэмпіён Уругваю: 2006, 2022

«Аякс»:

«Лівэрпул»:

«Барсэлёна»:

«Атлетыка»:

«Грэмію»:

  • Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 2023
  • Пераможца Рэкопы Гаушу: 2023

Уругвай:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі