Ліндсэй Гардынг

Ліндсэй Гардынг
Завяршыў кар’еру
Пазыцыя: Гульнёвы абаронца
Рост: 189 см
Вага: 74 кг
Грамадзянства: ЗША / Беларусь
Нарадзілася: 12 чэрвеня 1984 (40 гадоў)
Школа: Сай-Фэйр, Тэхас
Коледж: Д’юк
Альма-матэр:
Драфт

1
Фінікс Мэркуры

Клюбная кар’ера
* Мінэсота Лінкс (2007—2008)
  • Мэрсін БСБ (2008—2009)
  • Вашынгтон Містыкс (2009—2010)
  • ТЕО Вільнюс (2009—2010)
  • Дынама Курск (2010—2011)
  • Атланта Дрым (2011—2012)
  • Галатасарай (2013)
  • Лос-Анджэлес Спаркс (2013—2014)
  • Эдырнэспор (2014—2015)
  • Гелістырэнлер (2015—2016)
  • Нью-Ёрк Лібэрці (2016)
  • Фінікс Мэркуры (2016)
  • Бэшыкташ (2016—2017)
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
  • Матч усіх зорак ВНБА (2010)
  • Зборная навакоў ВНБА (2007)
  • 2-я зборная ўсіх зорак абароны ВНБА (2010)
  • Прыз імя Нэнсі Лібэрман (2007)
  • Прыз імя Джэймза Нэйсьміта (2007)
  • Прыз Фрэнсіс Памэрой Нэйсьміт (2007)
  • Найлепшы гулец абароны сярод студэнтаў (2007)
  • 1-я ўсеамэрыканская зборная NCAA (2007)
  • Навак году канфэрэнцыі ACC (2003)
  • 1-я зборная ўсіх зорак ACC (2007)
  • Найлепшы гулец Atlantic Coast (2006—2007)
  • Спартовец году канфэрэнцыі ACC (2007)
  • Баскетбалістка году канфэрэнцыі ACC (2007)

Ліндсэй Марсі Гардынг (па-ангельску: Lindsey Marcie Harding; нар. 12 чэрвеня 1984 году, Мобіл, ЗША) — прафэсійная амэрыканская і беларуская баскетбалістка.

Маладыя гады

Расла ў горадзе Г’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у яго прыгарадзе Сайпрэсу ў сярэдняй школе Сай-Фэйр, дзе гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Гардынг і Ліліян Эндрус, ёсьць малодшыя брат Майкл і сястра Морган[1].

Кар’ера

Зборная

У 2015 годзе Ліндсэй Гардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт гульнёвых абаронцаў[2]. У хуткім часе пасьля атрыманьня беларускага пашпарту яе ўключылі ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Эўропы ў Вугоршчыне і Румыніі. Гардынг дапамагла заняць на ім чацьвертае месца[3].

Выступала за нацыянальную зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра.

Крыніцы

  1. ^ USA Women’s National Team Lindsey Harding Bios
  2. ^ Belarus hope Harding helps team reach Olympics(недаступная спасылка), International Basketball Federation, 2016-06-01
  3. ^ Spain Beat Belarus To Bronze Medal, eurobasketwomen2015.com

Вонкавыя спасылкі