Маан (па-арабску: محافظة معان) — адна з дванаццаці мугафазаў Ярданіі, якая месьціцца на поўдні краіны. На ўсходзе мугафаза мяжуе з Саудаўскай Арабіяй, а таксама зьяўляецца самай вялікай паводле тэрыторыі мугафазай краіны. Адміністрацыйны цэнтар — Маан. Плошча — 33 163 км², насельніцтва 103 920 (на 2007 год).