Малы бугай

Малы бугай
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадБуслападобныя
СямействаЧаплевыя
РодВаўчкі
ВідМалы бугай
Бінамінальная намэнклятура
Ixobrychus minutus
Linnaeus, 1766
Ixobrychus minutus

Малы бугай, Чапля-лазянік або ваўчок (Ixobrychus minutus) — птушка сямейства чаплевых, самая дробная чапля.

Агульныя характарыстыкі

Рост малога бугая дасягае 39 см[1]. Вага 130—170 г[1], даўжыня крыла каля 15 см. Малы бугай — адзіны прадстаўнік атрада буслападобных, самец і самка адрозьніваюцца афарбоўкай. Самец малога бугая мае чорны зь зялёным адценьнем капялюш на галаве. Крылы і сьпіна, галава і шыя крэмава-белыя, чэрава вохрыстае з белаватым аканчаньнем пёркаў. Дзюба жоўта-зялёнаватая. Самка са сьпіны бурая са стракацінкамі, жывот, галава і шыя вохрыстыя. Дзюба ў самкі жоўтая з бурым канцом.

Крыніцы

  1. ^ а б Самусенка Э. Малы бугай Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.