Матруг (па-арабску: محافظة مطروح) — адна з дваццаці сямі мугафазаў Эгіпту, якая месьціцца на паўночным-захадзе краіны й мяжуе зь Лібіяй. Мугафаза мае вялікі патэнцыял да разьвіцьця турызму. Адміністрацыйны цэнтар — Марса-Матруг. Плошча — 212 112 км², насельніцтва 322 341 чалавек (на 2006 год).