7 кастрычніка 2005 году Нобэлеўскі камітэт у Осьлё абвясьціў аб прысуджэньні Нобэлеўскай прэміі міру Міжнароднаму агенцтву па ядзернай энэргіі і яго кіраўніку Махамаду аль-Барадэі. Уручэньне прэміі, якая складае 10 мільёнаў швэдзкіх крон, адбылося ў сьнежні 2005 году ў нарвэскай сталіцы.