Мужчынская зборная Сэрбіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Сэрбію на міжнародных баскетбольных турнірах. На міжнароднай арэне дэбютавала ў складзе зборнай Каралеўства Югаславіі, зрабіўшыся чальцом ФІБА ў 1936 годзе. ФІБА пазьней прыпісала Сэрбіі вынікі СФР Югаславіі, СР Югаславіі і Сэрбіі і Чарнагорыі[1][2][3].
З 1995 году, калі ён было дадзена права ўдзельнічаць ў міжнародных спаборніцтвах, Сэрбія (як частка саюзу ці незалежна) мела добрыя вынікі. У тым самым годзе чэмпіёнам Эўропы, перамогшы ў фінале Летуву. праз год Сэрбія заваявала срэбны мэдаль Алімпійскіх гульнях у Атлянце прайграўшы зборнай ЗША. У 1997 годзе яна паўтарыла посьпех 1995 году, у гэты раз атрымаўшы перамогу над Італіяй. На сваім першым чэмпіянаце сьвету, які прайшоў у 1998 годзе ў Грэцыі, зборная падцьвердзіла свой статус, заваяваўшы «золата». Пасьля заваёвы «бронзы» ў 1999 годзе ў Францыі яна нечакана прайграла ў чвэрцьфінале Алімпійскіх гульняў у Сыднэі ў наступным годзе. Пасьля зьмены пакаленьняў зборная вярнулася на ранейшы пераможны шлях, заваяваўшы адзін за адным эўрапейскае і сусьветнае "золата" ў 2001 і 2002 гадах, адпаведна. Той пэрыяд запомніўся перамогай у чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету ў Індыянапалісе над зборнай ЗША. Пасьля таго чэмпіянату зборная шэсьць гадоў запар не магла заваяваць ні аднаго мэдаля. У 2009 годзе было заваявана «срэбра» чэмпіянату Эўропы — першы мэдаль пад цяперашняй назвай. Праз год Сэрбія заняла чацьвёртае месца на чэмпіянаце сьвету ў Турцыі. Пасьля трох гадоў без значных посьпехаў ў 2014 годзе зборная Сэрбіі заваявала срэбраны мэдаль чэмпіянату сьвету ў Гішпаніі.
Зборная Сэрбіі па баскетболе ў цяперашні час займае шостае месца ў сусьветным рэйтынгу ФІБА [4]. Зь сярэдзіны 2002 да канца 2006 году займала першае месца. Шэсьць разоў называлася Алімпійскіх камітэтам краіны лепшай мужчынскай зборнай году ў пэрыяд з 1995 па 1998, у 2002 і 2014 гадах.
Дасягненьні зборнай Югаславіі
- 5-разовы Чэмпіён сьвету: 1970, 1978, 1990, 1998, 2002
- 4-разовы Срэбны прызёр чэмпіянатаў сьвету: 1963, 1967, 1974, 2014
- 2-разовы Бронзавы прызёр чэмпіянатаў сьвету: 1982, 1986
- 8-разовы Чэмпіён Эўропы: 1973, 1975, 1977, 1989, 1991, 1995, 1997, 2001
- 5-разовы Срэбны прызёр чэмпіянатаў Эўропы: 1961, 1965, 1969, 1971, 1981
- 4-разовы Бронзавы прызёр чэмпіянатаў Эўропы: 1963, 1979, 1987, 1999
- Алімпійскі чэмпіён: 1980
- Срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў: 1968, 1976, 1988, 1996
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 1984
Вынікі выступаў зборнай Сэрбіі з 2007 году
Алімпійскія гульні
Чэмпіянаты сьвету
|
Месца
|
Турцыя 2010
|
4
|
Гішпанія 2014
|
2
|
Чэмпіянаты Эўропы
|
Месца
|
Гішпанія 2007
|
14
|
Польшча 2009
|
2
|
Летува 2011
|
8
|
Славенія 2013
|
7
|
Францыя 2015
|
4
|
Турэччына 2017
|
2
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Мужчынская зборная Сэрбіі па баскетболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
---|
| | | Былыя |
Нямецкая дэмакратычная рэспубліка
СССР
Чэхаславаччына
Югаславія |
---|
|
|
---|
|
- ФІБА
- Зборныя
- Сусьветны рэйтынг
- Алімпійскія гульні
- Чэмпіянат сьвету
- Унівэрсыяды
- Чэмпіянат сьвету да 19 гадоў
- Чэмпіянат сьвету да 17 гадоў
- Усеафрыканскія гульні
- Кубак Азіі
- Азіяцкія гульні
- Гульні Садружнасьці
- Панамэрыканскія гульні
- Люзафонскія гульні
- Міжземнаморскія гульні
- Панарабскія гульні
- Кубак Станкавіча
- Дыямэнтавы мяч
| | Азія |
ФІБА Азія
Чэмпіянат Азіі | |
---|
| Акіянія |
- ФІБА Акіянія
- Чэмпіянат Акіяніі
|
---|
| Амэрыка |
ФІБА Амэрыка
Чэмпіянат Амэрыкі |
---|
| Афрыка |
ФІБА Афрыка
Чэмпіянат Афрыкі |
---|
| Эўропа | |
---|
|