Міжнароднае радыё Кітая

МРК
Міжнароднае радыё Кітая
Горад Пэкін
Краіна Кітай
Фармат Вяшчаньне на замежных мовах
Музычны фармат Кітайскі
Зона вяшчаньня Амэрыка, Эўразія
Пачатак працы 3 сьнежня 1941 (83 гады таму)
Уласьнік Дзяржаўная адміністрацыя радыё, кіно і тэлебачаньня Кітая
Сайт www.cri.cn

Міжнароднае радыё Кітая (МРК) — дзяржаўная радыёстанцыя Кітая, заснаваная ў 1941 годзе ў Пэкіне для замежнага вяшчаньня. У 2009 г. вяшчала на больш як 50 мовах і мела 30 карэспандэнцкіх пунктаў за мяжой. Сайт радыё, створаны ў 1999 г., зьмяшчаў навіны на 59 мовах. 23 верасьня 2009 г. зьявіўся беларускамоўны сайт радыё, на якім зьмясьцілі навіны Кітая, зьвесткі пра яго гісторыю, звычаі, культуру, кухню, музыку і пісьменнасьць[1].

Крыніцы

  1. ^ Вікторыя Целяшук. Кітай гаворыць... па-беларуску // Зьвязда : Газэта. — 21 кастрычніка 2009. — № 199 (26557). — С. 5. — ISSN 1990-763x.