Міхаіл Хвастоў
Міхаі́л Міха́йлавіч Хвасто́ў (нар. 27 чэрвеня 1949 году ў вёсцы Казлоўшчына ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці ) — беларускі палітык і дыплямат.
Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў і БДУ [ 1] . 8 жніўня 1994 году і 21 студзеня 1997 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[ 2] [ 3] .
З 1 кастрычніка 1997 году да 11 жніўня 2000 году быў Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Канадзе [ 4] [ 5] . Пасьля павароту з Канады каротка быў памочнікам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 27 лістапада 2000 году прызначаны быў намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь[ 6] .
24 верасьня 2001 году быў зноў прызначаны міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь[ 7] . 21 сакавіка 2003 году быў адстаўлены з пасады міністра й адначасова прызначаны амбасадарам у Злучаных Штатах Амэрыкі й Мэксыцы па сумяшчальніцтве[ 8] .
4 чэрвеня 2009 году быў прызначаны Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры аддзеле Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве[ 9] .
24 чэрвеня 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[ 10] .
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Мэксыцы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Канадзе
Пастаянныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь пры аддзяленьні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве
Адкрыцьцё пасольства Прадстаўнікі
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd