Наўгародзкая вобласьць
Наўгародзкая вобласьць | |
рас. Новгородская область | |
![]() Герб | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга Паўночна-Заходняя эканамічная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Вялікі Ноўгарад |
Дата ўтварэньня | 5 ліпеня 1944 |
Губэрнатар | Сяргей Міцін |
Насельніцтва (2010) | 634 435[1] (69-е месца) |
Шчыльнасьць | 11,6 чал./км² |
Плошча | 54 501 км² (51-е месца) |
Месцазнаходжаньне Наўгародзкай вобласьці | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-NGR |
Тэлефонны код | 89331[2] |
Код аўтам. нумароў | 53 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Наўгаро́дзкая во́бласьць — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікі Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе зь Ленінградзкай вобласьцю, на поўдні — зь Цьвярской вобласьцю, на захадзе — з Пскоўскай, а на ўсходзе — з Валагодзкай вобласьцю. Колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва 2010 году складала 634 100 чалавек.
Геаграфія
Вобласьць разьмешчана на паўночным захадзе эўрапейскай частцы Расеі. Большая частка тэрыторыі ёсьць плоская, месцамі забалочаная Прыільменская нізіна, у цэнтры якой знаходзіцца возера Ільмень (самае вялікае ў вобласьці). Берагі Ільменю парэзаныя, часта нізкія й забалочаныя. У возера ўпадаюць 52 ракі, найбуйнейшыя зь іх ёсьць Мста, Шэлонь і Ловаць з Палісьцю, выцякае з возера толькі адна рака — Волхаў.
Карысныя выкапні
Сярод карысных выкапняў ёсьць радовішча торфу, бурага вугалю, вогнетрывалай і будаўнічай гліны, баксітаў і іншага. Вобласьць багатая на мінэральныя й радонавыя крыніцы, лячэбныя гразі (шырока вядомы з XIX стагодзьдзя курорт «Старая Руса»). Па ступені засваеньня пітных падземных мінэральных водаў, Наўгародзкая вобласьць зьяўляецца асноўным лідэрам у Паўночна-Заходнім рэгіёне. У апошнія гады актыўна ідзе працэс выяўленьня новых радовішчаў. Плянуецца геалягічнае вывучэньне вучасткаў нетраў на нафту, алмазы й марганец.
Гісторыя
Традыцыйна лічыцца, што ў VI стагодзьдзі на гэтую тэрыторыю прыйшлі плямёны крывічоў, а ў VIII стагодзьдзі ў працэсе славянскага засяленьня Ўсходне-Эўрапейскай раўніны прыйшло племя ільменскіх славенаў. На гэтай жа тэрыторыі пражывалі фіна-вугорскія плямёны, якія пакінулі памяць пра сябе ў назвах шматлікіх рэкаў і азёр.
Насельніцтва
Колькасьць сталага насельніцтва Наўгародзкай вобласьці на 1 студзеня 2011 году склала 632,8 тысячы чалавек, у тым ліку гарадзкое насельніцтва — 447,2 тысячы чалавек (70,7% ад агульнай колькасьці), сельская — 185,6 тысячы чалавек (29,3%). У вобласьці пражывае больш за 100 нацыянальнасьцяў, зь якіх большасьцю зьяўдяюцца расейцы (93,9%). Беларусы зьяўляюцца трэцяй па велічыні этнічнай групай з колькасьцю ў 5294 чалавекі.
Эканоміка
Вытворча-прамысловы комплекс прадстаўлены 1519 прадпрыемствамі, зь іх актыўную вытворчую дзейнасьць ажыццяўляюць 1333, у тым ліку 187 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў[3]. Валавы рэгіянальны прадукт у апошні час павялічваецца й склаў у 2006 годзе каля 75 млрд расейскіх рублёў, у 2007 годзе каля 87,5 млрд расейскіх рублёў, у 2008 годзе ўжо каля 104,5 млрд расейскіх рублёў[4]. Прамысловасьць вобласьці вырабляе каля 40% валавага рэгіянальнага прадукту, фармуе 88% усяго атрыманага прыбытку, у ёй занята каля 21,5% працуючага насельніцтва, у асноўным, сканцэнтраванага ў абласным цэнтры — Вялікім Ноўгарадзе, а таксама ў гарадах Баравічы, Старая Руса й Чудава.
Доля вобласьці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасьці ў Расеі складае менш за 1%. У 2013 годзе найбольшымі падаткаплатнікамі былі: 1) АТ «Акрон» (Ноўгарад), якое вырабляла мінэральныя ўгнаеньні, у тым ліку пастаўляла іх у Беларусь; 2) ААТ «Баравiцкi камбiнат вогнеўпораў» (Баравічы), які з 1857 году выпускаў цэглу для доменных печаў у мэталюргіі і будаўніцтве, нафтахімічнай, шкляной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці. «Баравiцкi камбiнат вогнеўпораў» налічваў 4500 супрацоўнікаў, якія складалі 10% насельніцтва Баравічоў[5].
Крыніцы
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ OpenStreetMap (мн.) — 2004.
- ^ Рэестар прадпрыемстваў Наўгародзкай вобласьці
- ^ Валовой региональный продукт\сведения с сайта экономического комитета администрации Новгородской области(недаступная спасылка)
- ^ Дыяна Серадзюк. На чым «стаiць» сучасны Ноўгарад // Зьвязда : газэта. — 2 лістапада 2013. — № 208 (27573). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт вобласьці
- Мапа Кастрамской вобласьці
- Вобласьць у каталёгу «Ўся Расея»
- Гісторыя гербу вобласьці
|