Нырка

Нырка (лац. ren) — парны орган мочавыдзяляльнай сыстэмы ў хрыбетных жывёлаў, у тым ліку чалавека.
Тапаграфія
У чалавека ныркі разьмешчаныя ў зачэраўнай прасторы з абодвух бакоў ад хрыбетніка на ўзроўні паясьніцы ў праекцыі Th12 — L3 (12-га груднога — 3. паясьнічнага пазванкоў), прычым правая нырка ў норме разьмешчаная крыху ніжэй, бо зьверху яна мяжуе зь печаньню (у дарослага верхні полюс правай ныркі звычайна дасягае ўзроўню 12-га міжрэбер’я, верхні полюс левай — узровень 11-га рэбра).
Функцыі
- Экскрэторная (выдзяляльная)
- Осмарэгулявальная
- Іёнарэгулявальная
- Інкрэторная (унутрасэкраторная)