Нэўраэталёгія

Эхалякацыя кажаноў — адна з мадэляваных сыстэмаў у нэўраэталёгіі
Галіна заалёгіі

Нэўраэталёгія


Галіны заалёгіі

Аалёгія · Акаралёгія
Антразаалёгія · Антрапалёгія
Апіялёгія · Арахналёгія
Арніталёгія · Артрападалёгія
Гельмінталёгія · Герпэталёгія
Іхтыялёгія · Канхалёгія
Карцыналёгія · Кеталёгія
Малякалёгія · Мірмекалёгія
Нэматалёгія · Нэўраэталёгія
Палеазаалёгія · Плянкталёгія
Протазаалёгія · Прыматалёгія
Тэрыялёгія · Хіраптэралёгія
Энтамалёгія · Эталёгія

Знакамітыя заолягі

Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі
Жорж Кюўе · Карл Лінэй
Конрад Лёрэнц · Томас Сэй
Альфрэд Расэл Ўолес
Жан Анры Фабр
болей…

Мінуўшчына

Нэўраэталёгія (па-грэцку: νεῦρον — «нэўрон», «нэрв» і грэц. ἦθος — «звычка», «традыцыя») — міждысцыплінарная галіна нэўралягічнай навукі, якая вывучае ўплыў падсьвядомага мэханістычнага кантролю нэрвовай сыстэмы на паводзіны жывёлаў, высьвятляе тое, як цэнтральная нэрвовая сыстэма пераводзіць біялягічна рэлевантныя раздражняльнікі ў натуральныя паводзіны.

Напрыклад, шматлікія кажаны валодаюць здольнасьцю да эхалякацыі, што дазваляе ім паляваць і арыентавацца ў прасторы. Іхнія ультрагукавыя крыкі і слыхавыя сыстэмы высокаспэцыялізаваныя ў гэтым кірунку. Слыхавая сыстэма кажаноў часта служыць прыкладам таго, як акустычныя ўласьцівасьці гукаў могуць быць сканвэртаваныя ў сэнсарную мапу паводзінна рэлевантных магчымасьцяў гукаў[1].

Як бачна з назвы, нэўраэталёгія — гэта міждысцыплінарная галіна навукі, якая складаецца з нэўрабіялёгіі (вывучэньня нэрвовай сыстэмы) і эталёгіі (вывучэньня паводзінаў у натуральных умовах). Акурат засяроджаньне нэўраэталёгіі на натуральных паводзінах і вылучае як сярод іншых галінаў нэўралягічнай навукі. Натуральныя паводзіны можна прадставіць як тыя, што дзейнічаюць сродкамі натуральнага адбору (т. б. выбар партнэра, арыентаваньне, перамяшчэньне, пазьбяганьне драпежнікаў), у адрозьненьне ад паводзінаў у крытычных сытуацыях або ў лябараторыі.

Сыстэмы мадэляваньня

  • Эхалякацыя кажаноў — перамяшчэньне ў начных умоваў і паляваньне
  • Птушыны сьпеў — зебравая амадына, канарка
  • Электрычныя рыбы — навігацыя, камунікацыя, рэакцыя пазьбяганьня сьціску, неабходнасьць разрадкі і інш.
  • Слыхавая мапа прасторы сіпухаў — начное паляваньне
  • Зрок у рапухаў(en) — адрозьненьне ахвяры ад драпежніка
  • Сьпеў цвыркуна — прывабліваньне партнэра і выніковае апаражненьне
  • Маўтнэравы вузы(en) ў рыб — уцёкі ў процілеглы ад драпежніка бок і накіраваны падводны слых
  • Мухі — мікрамаштабны накіраваны слых, прасторавае арыентаваньне
  • Соўкі — ухіленьне(en) пры атрыманьні ультрагукавога сыгналу, выпушчанага кажанамі
  • Аплізыя — навучаньне і запамінаньне рэакцыяў самазахаваньня
  • Пацукі — прасторавая памяць(en) і перамяшчэньне
  • Вяртаньне ў месца нараджэньня(en) ласосяў — нюхавая памяць і гармоны шчытападобнай залозы
  • Рак рачны — уцёкі і самазахаваньне, агрэсіўнасьць і стварэньне сацыяльнае герархіі
  • Цыхлідавая рыба — агрэсіўнасьць і паводзіны пры атацы
  • Пчала — вывучэньне, перамяшчэньне, зрок, нюх, палёт, агрэсіўнасьць, нарыхтоўка ежы

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Suga, N. (1989). "Principles of auditory information-processing derived from neuroethology." J Exp Biol 146: 277-86.

Вонкавыя спасылкі