Павал Выпых
Павал Выпых | ||||
па-польску: Paweł Wypych | ||||
Павал Выпых | ||||
Сэкрэтэр стану ў канцылярыі прэзыдэнта | ||||
---|---|---|---|---|
30 красавіка 2009 — 10 красавіка 2010 | ||||
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
Прэм’ер-міністар: | Дональд Туск | |||
Кіраўнік Закладу сацыяльнага забесьпячэньня | ||||
1 чэрвеня 2007 — 26 лістапада 2007 | ||||
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
20 лютага 1968 Отвацк, Польшча | |||
Памёр: |
10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Павал Выпых (па-польску: Paweł Wypych; нар. 20 лютага 1968 году ў Отвацку — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Інстытут сацыяльнай прафіляктыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1987—1999 гадох працаваў у скаўцкім руху.[1] У 1990—2003 гадох быў дэпутатам радаў раёнаў Варшавы. Працаваў у гарадзкой адміністрацыі. У 1996—1999 гадох быў асыстэнтам катэдры крыміналёгіі Інстытуту прававых дасьледаваньняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям’і. З 2002 году ачольваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. У 2005—2006 гадох быў сакратаром стану (намесьнікам міністра) ў Міністэрстве працы й сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе нядоўга быў падсакратаром стану ў Канцылярыі прэм’ер-міністра і кіраўніком Установы сацыяльнага забесьпячэньня. У 2007—2009 гадох быў дарадцам прэзыдэнта, а з 2009 году — сакратаром стану (міністрам) ў Канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [2].
Пахаваны ў Варшаве.