Пале́ская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР, якая ўключала тэрыторыю ўсходняга Палесься. Створаная 15 студзеня 1938 году. Разьмяшчалася на паўднёвым усходзе рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтар — места Мазыр.
Перад нямецка-савецкай вайной у вобласьці пражывала каля 670 тысячаў жыхароў на тэрыторыі прыкладна 26 тыс. км². Уключала 15 адміністрацыйных раёнаў.
Гісторыя
Вобласьць была створаная на тэрыторыі Ўсходняга Палесься 15 студзеня 1938 году.
Падчас нямецкай акупацыі ў 1941—1944 гадах вялікая частка Палескай вобласьці па лініі 20 км на поўнач ад чыгункіБерасьце — Гомель, былі ўключаныя ў склад райхскамісарыяту Ўкраіна. Другая частка Палескай вобласьці была ўключаная ў склад райхскамісарыяту Остлянд.