Паўднёвая акруга (Ізраіль)

Паўднёвая акруга

'
На іўрыце מחוז הדרום‎
па-арабску لواء الجنوب
Адміністрацыйны цэнтар Бээр-Шэва
Найбуйнейшы горад Ашдод
Гарады 12
Мясцовыя рады 12
Рэгіянальныя рады 15
Прыродныя зоны 11
Насельніцтва 1 121 600 (2011)
Плошча 14 185 км²

Паўднёвая акруга (па-габрэйску: מחוז הדרום‎, Mehoz HaDarom; па-арабску: لواء الجنوب‎) — найвялікшая зь сямі адміністрацыйных акругаў дзяржавы Ізраіль — агульная плошча складае 14 185 км²[1]; але з улікам таго, што большую частку тэрыторыі займаюць пустыні Нэгеў і Арава, у акрузе пры гэтым найменьшая шчыльнасьць насельніцтва — 79 чал./км².

На поўначы мяжуе з Цэнтральнай, Ерусалімскай акругамі, Юдэяй і Самарыяй; на ўсходзе — з мугафазамі Карак , Тафіла і Акаба Ярданіі; на захадзе — з мугафазамі Паўднёвы і Паўночны Сынай Эгіпту, а таксама з сэктарам Газа.

Адміністрацыйны цэнтар — Бээр-Шэва. Найбуйнейшы горад па колькасьці насельніцтва — Ашдод.

Гісторыя

Геаграфія

Адной зь геаграфічных асаблівасьцяў Паўднёвай акругі зьяўляецца тое, што яна мае выйсьце да двух акіянаў: празь міжземнаморскія пляжы Ашдоду і Ашкелёну на захадзе — да Атлянтычнага акіяну, а горад Эйлят на поўдні стаіць на беразе Акабскай затокі Чырвонага мора, якое ўваходзіць у басэйн Індыйскага акіяну.

Падакругі і прыродныя зоны

Ашкелён

  1. Малахія
  2. Ляхіш
  3. Ашдод
  4. Ашкелён

Бээр-Шэва

  1. Герар
  2. Бэсор
  3. Бээр-Шэва
  4. Мёртвае мора
  5. Арава
  6. Паўночны Нэгеў
  7. Паўднёвы Нэгеў

Эйлят

  1. Эйлят

[2]

Дэмаграфія

Па дадзеным Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраілю ў 2011 годзе ў акрузе агулам пражывала 1 121 600 чалавек[3], у тым ліку:

Муніцыпальны падзел

Падакругі Гарады Мясцовыя рады Рэгіянальныя рады
Ашкелён[4]
  • Бээр Туўя
  • Ёаў
  • Ляхіш
  • Хоф Ашкелён
  • Шафір
  • Ша’ар ха-Нэгеў
Бээр-Шэва[5]
  • Арад
  • Афакім
  • Бээр-Шэва
  • Дымона
  • Нэтывот
  • Рахат
  • Эйлят
  • Ар’арат ан-Нэгеў
  • Ерухам
  • Кусэйфэ
  • Лэхавім
  • Лякія
  • Міцпэ Рамон
  • Мэйтар
  • Омэр
  • Рамат Хаваў
  • Тэль ас-Сабі
  • Хура
  • Шагіб аль-Салям
  • Абу Басма
  • Бнэй Шымон
  • Мэрхавім
  • Рамат ха-Нэгеў
  • Сдот Нэгеў
  • Тамар
  • Хэвэль Эйлот
  • Цэнтральная Арава
  • Эшколь

Крыніцы

Каардынаты: 30°40′ пн. ш. 34°50′ у. д. / 30.667° пн. ш. 34.833° у. д. / 30.667; 34.833