Паўль Ёган Людвіг Гэйзэ (па-нямецку: Paul Johann Ludwig von Heyse, 15 сакавіка 1830, Бэрлін — 2 красавіка 1914, Мюнхэн) — нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1910). Прэмія прысуджана «як даніна непераўзыдзенай, прасякнутай ідэалізмам артыстычнасьці, якую ён дэманстраваў на працягу сваёй доўгай і прадуктыўнай кар'еры лірычнага паэта, драматурга, навэліста і аўтара сусьветна вядомых кароткіх апавяданьняў»[7]. Ён выдаў 24 тома навэлаў, 6 раманаў, каля 60 п’есаў і 9 паэтычных зборнікаў.
Разам з Э. Гэйбэлем, Ф. Бодэнштэтам, Т. Лінгам і іншымі ўтварыў так званы Мюнхэнскі гурток паэтаў-эстэтаў, прыхільнікаў чыстага мастацтва.