Паўліньню

Паўліньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 ліпеня 1988(1988-07-25) (36 гадоў)
Рост 182 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2006
2006—2007
2007—2008
2009—2010
2010—2013
2013—2015
2015—2017
2017—2019
2018—2019
2019—2021
2021
2022—2024
Грэмію Азаску
→ Вільня (арэнда)
ЛКС Лодзь (арэнда)
Рэд Бул Брагантыну (арэнда)
Карынтыянс
Тотэнгэм Готспур
Гуанчжоў Эвэргранд
Барсэлёна
→ Гуанчжоў Эвэргранд (арэнда)
Гуанчжоў Эвэргранд
Аль-Аглі
Карынтыянс
0 (0)
38 (5)
17 (0)
28 (6)
86 (20)
45 (6)
63 (17)
34 (9)
19 (13)
49 (31)
4 (2)
13 (1)
Зборныя
2011—2018 Бразылія 56 (13)

Жузэ Паўлу Бэзэра Масьел Жуніяр (па-партугальску: José Paulo Bezerra Maciel Júnior), больш вядомы як Паўліньню (парт. Paulinho; нарадзіўся 25 ліпеня 1988 году, Сан-Паўлу, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера

Клюбная

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Жувэнтус», аднак амаль адразу перайшоў у летувіскі клюб «Вільня». У летувіскім клюбе правёў упэўнены сэзон, аднак у камандзе пачаліся праблемы зь фінансамі й Паўліньню перайшоў у польскую «Лодзь». У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў пасьля чаго вярнуўся ў «Пан-дзі-Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.

У 2009 годзе перайшоў у «Брагантыну», які выступаў у Сэрыі Б, дзе зарэкамэндаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Карынтыянсу», у склад якога далучыўся 2010 году. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўліньню стаў чэмпіёнам Бразыліі й пераможцам Кубка Лібэртадорэс.

6 ліпеня 2013 году ангельскі «Тотэнгэм Готспур» пацьвердзіў падпісаньне Паўліньню пасьля таго, як ён пасьпяхова прайшоў мэдычнаае абсьледваньне. Як паведамляецца трансфэр каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаў[2].

Міжнародная

14 верасьня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Дасягненьні

«Карынтыянс»:

«Гуанчжоў Эвэргранд»:

  • Чэмпіён Кітаю: 2015, 2016, 2019
  • Уладальнік Кубка Кітаю: 2016
  • Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2016, 2017
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015

«Барсэлёна»:

Бразылія

  • Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі