Порваская супольнасьць

Краіны, дзе знаходзяцца цэрквы-ўдзельніцы Порваскай супольнасьці. Англіканскія цэрквы падпісаныя ружовым ці фіялетавым, лютэранскія — чырвоным

По́рваская супо́льнасьць — супольнасьць 13 збольшага паўночнаэўрапейскіх англіканскіх і лютэранскіх цэркваў. Утвораная ў 1992 падпісаньнем Порвускай агульнай дэклярацыі, якая заснавала поўную супольнасьць(en) між і ў цэрквах[1]. Хоць насамрэч дэклярацыя была заключаная ў Ярвэнпяя (Фінляндыя), аднак назоў супольнасьці паходзіць ад Порваа, дзе адбываліся супольныя сьвяткаваньні з нагоды заключэньня сьвятой супольнасьці.

У 1938 року арцыбіскуп кентэрбэрыйскі запрасіў прадстаўнікоў Эстонскай лютэранскай царквы і Латвійскай лютэранскай царквы ў Ламбэцкі палац, каб дасягнуць «алтарнага і катэдральнага братэрства» між англіканскай і балтыйскімі лютэранскімі цэрквамі. Гэты працэс прыйшоў да фармальнага заключэньня з заснаваньнем больш шырэйшае Порваскае супольнасьці ў 1992. У яе ўвайшлі англіканскія цэрквы Брытанскіх астравоў і лютэранскія цэрквы паўночнаэўрапейскіх краінаў. Пазьней далучыліся англіканскія цэрквы Ібэрыйскага паўвострава. Усе гэтыя цэрквы падзяляюць япіскапальную палітыку.

Порваская супольнасьць ня мае цэнтральнага альбо надгляднага органу. Кожная царква-ўдзельніца мае кантактную асобу, зь якіх складаецца кантактная група, што зьбіраецца шторок. Два біскапы з групы, лютэранскі і англіканскі, ёсьць ейнымі самадэратарамі, і такім самым чынам абіраюцца два са-сакратары[2]. Дзеля абмеркаваньня пытаньняў, датычных усяе Супольнасьці, склікаюцца таксама канфэрэнцыі і сходы[3].

Удзельнікі

Падпісанты Порваскай дэклярацыі:[4]

1994
1995
  • Царква Ангельшчыны
  • Эвангельская лютэранская царква Фінляндыі
  • Царква Ірляндыі
  • Царква Ісьляндыі
  • Царква ў Ўэльсе
2001
  • Люзытанская каталіцкая апостальская эвангельская царква (Партугалія)
  • Гішпанская рэфармаваная япіскапская царква
2010
  • Царква дацкага народу

Цэрквы-назіральніцы:[5]

  • Эвангельская лютэранская царква Латвіі (1994)
  • Латвійская эвангельская царква за мяжой (2010)
  • Лютэранская царква Вялікабрытаніі (2010)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі