Порт-Саід (па-арабску: محافظة بورسعيد) — адна з дваццаці сямі мугафазаў Эгіпту, якая месьціцца на поўначы краіны, на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, каля ўвахода ў Суэцкі канал. Адна з самых маленькіх праыінцыяў краіны. Адміністрацыйны цэнтар — Порт-Саід. Плошча — 72 км², насельніцтва 570 768 чалавек (на 2006 год).