Пустошкінскі раён

Пустошкінскі раён
Пустошкинский район
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Пустошка
Дата ўтварэньня 1927
Насельніцтва (2004) 11 700
Плошча 1870 км²
Месцазнаходжаньне Пустошкінскага раёну
Пустошкінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пустошкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пустошка.

Геаграфія

Плошча раёну — 1870 км².

Раён мяжуе на поўдні — зь Невельскім, на поўначы — з Апочацкім і Бяжаніцкім, на захадзе — зь Себескім, на ўсходзе — з Новасакольніцкім раёнам.

Асноўныя рэкі — Алоля, Ушча, Невядранка, Вялікая.

Гісторыя

  • 1 жніўня 1927 — пастановай ВЦВК утвораны Пустошкінскі раён у складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці з Пустошкінскай і частцы Луначарскай воласьці Себескага павету; частак Маеўскай і Чарнацоўскай воласьцяў Невельского павету і частцы Ежанскай воласьці Апочацкага павету. У склад раёнуўвайшло 22 сельсаветы.
  • ліпень 1928 — Пустошкінскі раён у складзе Вялікалуцкай акругі увайшоў у зноў утвораную Заходнюю вобласьць з цэнтрам у м. Смаленску.
  • 29 студзеня 1935 — Пустошкінскі раён улучаны ў склад ізноў утворанай Вялікалуцкай акругі Калінінскай вобласьці.
  • травень 1938 — Пустошкінскі раён з Вялікалуцкай акругі перададзены ў склад Апочацкай.
  • люты 1941 — Апочацкая акруга ліквідаваная, Пустошкінскі раён перададзены ў Калінінскую вобласьць.
  • 22 жніўня 1944 — Пустошкінскі раён увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці.
  • 2 кастрычніка 1957 — Пустошкінскі раён у зьвязку зь ліквідацыяй Вялікалуцкай вобласьці ўвайшоў у склад Пскоўскай вобласьці.
  • 1 лютага 1963 — Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР Пустошкінскі раён быў скасаваны. Вялікая частка тэрыторыі адыйшла да Себескага раёну, Гультаеўскі і Шалахаўскі сельсаветы перададзеныя ў Невельскі раён; Монінскі і Бардаўскі сельсаветы — у Новасакольніцкі і Бяжаніцкі раёны. Места Пустошка перададзенае ў склад Невельскага прамысловага раёну.
  • 12 студзеня 1965 — Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР Пустошкінскі раён ізноў адноўлены.

Дэмаграфія

Колькасьць сталага насельніцтва Пустошкінскага раёну на 1 сьнежня 2004 году была 11 666 чалавек (у месьце Пустошка — 5678 чалавек)[1]. Усяго налічваецца 243 населеныя пункты.

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтадарогі «Балтыя» МаскваРыга і Санкт-Пецярбург — мяжа Беларусі, а таксама дзялянка чыгуначнай магістралі МаскваРыга.

Славутасьці

  • Колішні базылянскі манастыр у в. Вярбілава

Крыніцы

  1. ^ Звесткі з сайта абласной адміністрацыі(недаступная спасылка) (рас.)

Вонкавыя спасылкі