Пчалярства

Ляток вульля

Пчаля́рства — галіна сельскай гаспадаркі, гадоўля меданосных пчол і атрыманьне ад іх мёду, воску і іншых прадуктаў пчалінай жыцьцядзейнасьці. Пчалярства мае важнае значэньне для апыленьня і падвышэньня ўраджайнасьці культурных і дзікіх кветкавых расьлін.

Пчалярныя вытворы

  • воск
  • матачнае малако
  • мёд
  • перга і пылок
  • пропаліс
  • пчаліны падмор
  • пчаліная атрута
  • а таксама пчолы і маткі

Гісторыя пчалярства

Пчалярства было зьведана яшчэ да нашай эры.

Гісторыя пчалярства праходзіла некалькі этапаў свайго разьвіцьця:

  • Дзікае пчалярства — паляваньне за мёдам і воскам (пчолавае гняздо адшукавалі ў дуплах дрэваў, альбо ў пячорах).
  • Бортніцтва
  • Калоднае бортніцтва (пчолаў утрымлівалі ў спэцыяльных вульлях, зробленых з часткі камля дрэва, то бок у калодах).
  • рамовае пчалярства (утрыманьне пчолаў у разборных вульлях, зь якіх вымаюцца рамкі з сотамі).

Першы ў сьвеце рамовы вулей быў распрацаваны расейскім пчаляром Пракаповічам яшчэ ў 1814 годзе. Вынаходніцтва Пракаповіча паклала аснову рамовага пчалярства ў мехаж Расейскай імпэрыі, а таксама за межамі яе.

Прыбытковай галіной сельскай гаспадаркі пчалярства ў шматлікіх краінах сьвету стала толькі пасьля 1851 году, калі Лангстрат у ЗША ўпершыню запатэнтаваў свой рамовы вулей, у якім рамкі выцягваліся зьверху спецыяльным прыстасаваньнем, а таксама дзякуючы вынаходніцтву медагонкі чэскім пчаляром Ф. Грушка.

Таксама вялікі ўнёсак у разьвіцьцё пчалярства зрабілі: Жонас дэ Жэлье, Ф. Юбэр (Швайцарыя), Л. Лангстрот (ЗША), І. Мэрынг, Э. Цандэр (Нямеччына), А. М. Бутляроў і іншыя.

Пчалярныя мэтады

  • Раявыя (у тым ліку супрацьраявыя, падобныя прыроднаму раеньню, змагаемыя з раеньнем);
  • заснаваныя на штучным раеньні;
  • вольнае раеньне;
  • вытворчасьць сэкцыённага мёду.

Найболей вядомыя мэтады Валаховіча, Цэбро, Возерава, Блінова, Чайкіна.

Пчалярства ў сьвеце

Пчалярствам людзі займаюцца на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, якая непрыданая па кліматычных умовах.

Па зьвестках Арганізацыі па харчаваньні й сельскай гаспадарцы, ЮНЭСКО і іншых, у 1972 годзе ў Сьвеце налічвалася каля 40 млн пчаліных раёў.

Прамысловае спэцыялізаванае пчалярства з высокай роляй мэханізацыі пчальнікамі разьвіта ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі (сярэдняя вытворчасьць таварнага мёду ў гэтых краінах складае 20—40 кг з вульля).

Разьвіцьцю міжнародных сувязяў пчаляроў спрыяе міжнародная арганізацыя пчаляроў «Апімондыя» («Apimondia», заснавана ў 1897 годзе), якая праводзіць сымпозыюмы, кангрэсы, выставы.