Пэрыгелій (ст.-грэц. περί «пэры» — вакол, каля, ля, ст.-грэц. «Гэліёс» — сонца) — бліжэйшая да Сонца кропка арбіты плянэты ці іншага нябеснага цела Сонечнай сыстэмы.
Антонімам пэрыгелія зьяўляецца афэлій (апагелій) — найбольш аддаленая ад сонца кропка арбіты. Уяўную лінію паміж афэліем і пэрыгеліем называюць лініяй апсід.