Разанскае княства

Разанскае княства
[[Чарнігаўскае княства|]]
1129—1521 [[Маскоўскае вялікае княства|]]
Афіцыйная мова старажытнаруская
Сталіца Пераяслаў-Разанскі
Форма кіраваньня
Князь
манархія
Сьвятаслаў Яраславіч (заснавальнік)
Этнічны склад усходнія славяне
Канфэсійны склад хрысьціяне
Пісьменнасьць кірыліца
Цяпер зьяўляецца часткай Расея

Раза́нскае кня́ства — сярэднявечная дзяржава Ўсходняй Эўропы ў сярэднім цячэньні ракі Акі і ў вярхоўі Дону.

У 1129 годзе вылучылася з Чарнігаўскага княства. Першапачаткова сталіцай была Разань, а з 1237 году — Пераяслаў-Разанскі. У 1237 і 1239 гадах зазнала спусташэньне з боку Мангольскай імпэрыі (Каракарум). З 1266 году трапіла ў залежнасьць ад Залатой Арды (Сарай-Берке). Да 1400 году варагавала з Маскоўскім княствам у саюзе з Залатой ардой і Вялікім Княствам Літоўскім. З 1427 году трапіла ў залежнасьць ад вялікага князя літоўскага Вітаўта Кейстутавіча. Ад 1456 году ў залежнасьці ад Маскоўскага вялікага княства, да якога было далучана ў 1521 годзе[1].

Князі

  • Сьвятаслаў Яраславіч (1129—1143)
  • Расьціслаў Яраславіч (1143—1145)
  • Глеб Расьціславіч (1145—1147)
  • Давыд Сьвятаславіч (1147)
  • Ігар Сьвятаславіч (1148)
  • Глеб Расьціславіч (1151—1153; паўторна)
  • Уладзімер Сьвятаславіч (1153—1161)
  • Глеб Расьціславіч (1161—1177; паўторна)
  • Раман Глебавіч (1180—1207)
  • Яраслаў Усеваладавіч (1208)
  • Глеб Уладзімеравіч (1212—1217)
  • Інгвар Ігаравіч (1218—1235)
  • Юры Ігаравіч (1235—1237)
  • Інгвар Інгваравіч (1237—1252)
  • Алег Інгваравіч (1252—1258)
  • Раман Алегавіч (1258—1270)
  • Фёдар Раманавіч (1270—1294)
  • Яраслаў Раманавіч (1294—1299)
  • Канстанцін Раманавіч (1299—1301)
  • Яраслаў Канстанцінавіч (1301—1308)
  • Іван Яраславіч (1308—1327)
  • Іван Іванавіч Каратапол (1327—1342)
  • Яраслаў Аляксандравіч (1342—1343)
  • Іван Аляксандравіч (1343—?)
  • Васіль Аляксандравіч (?—1349)
  • Алег Іванавіч (1350—1371)
  • Уладзімер Дзьмітрыевіч (1371—1372)
  • Алег Іванавіч (1372—1402; паўторна)
  • Фёдар Алегавіч (1402—1408)
  • Іван Уладзімеравіч (1408 — пасьля 1409)
  • Фёдар Алегавіч (пасьля 1409—1427; паўторна)
  • Іван Фёдаравіч (1427—1456)
  • Васіль Іванавіч (1464—1483)
  • Іван Васільевіч (1483—1500)
  • Іван Іванавіч (1500—1521)

Крыніцы

  1. ^ Разанскае княства // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 252. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4