Руднішча
Руднішча | |
трансьліт. Rudnišča | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 47 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228836031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°38′13″ пн. ш. 28°8′5″ у. д. / 51.63694° пн. ш. 28.13472° у. д.Каардынаты: 51°38′13″ пн. ш. 28°8′5″ у. д. / 51.63694° пн. ш. 28.13472° у. д. |
Руднішча на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Руднішча |
Ру́днішча[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Сьвідоўцу, за 11 км на поўдзень ад Баравога, за 35 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 78 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Руднішча ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.
Гісторыя
Вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
У верасьні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 16 двароў, каля 120 жыхароў; 1917 год — 27 двароў, 162 жыхары; 1940 год — 46 двароў, 247 жыхароў; 1998 год — 158 двароў, 395 жыхароў; 1999 год — 82 жыхары; 2000 год — 34 двары, 73 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 47 жыхароў
Інфраструктура
Пачатковая школа, бібліятэка, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Баравое».
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
- Магіла Сасноўскага
Крыніцы
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.