Рунь (1920)
«Рунь» — штотыднёвы ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс. Выходзіў на беларускай мове, у Менску з 2 траўня 1920 па 4 ліпеня 1920 году. Рэд. Я. Луцэвіч, выдавец Вацлаў Іваноўскі.
Лічыўся пераемнікам выданьня «Беларускае жыцьцё»[1][2].
П’еса Янкі Купалы «Прымакі» была ўпершыню надрукаваная ў выданьні «Рунь» у 1920 годзе (№ 5—8).
Крыніцы
Літаратура
- Уладзімер Конан. «Рунь» Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 — С. 133, 134.
- Конан У. М.. «Рунь». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 451. — С. 451.
- Рунь. Ад 1 мая г. г. у Менску выходзіць новая часопісь. // Беларусь : часопіс. — 1920, 19 чэрвеня. — № 130 (186). — С. 4.