Рут
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Nicolas_Poussin_-_L%27%C3%A9t%C3%A9_ou_Ruth_et_Booz%2C_1660-64.jpg/280px-Nicolas_Poussin_-_L%27%C3%A9t%C3%A9_ou_Ruth_et_Booz%2C_1660-64.jpg)
Рут, таксама Руф (па-габрэйску: רות) — асоба, імем якой названая невялікая агіяграфічная аповесьць, якая ўключаная ў кананічны біблейскі звод (кніга «Рут»). Паводле паданьня, будучы маавіцянкай, яна выйшла замуж за юдэя, бацькі якога часова перасяліліся з Палестыны ў Мааў. Пасьля сьмерці сьвёкра й мужа Рут са сьвякроўю паехала на іх радзіму й пасялілася ў Бэтлееме. Каб пракарміць сябе й сьвякроў, Рут зьбірала каласы на чужым полі. Выпадкова яна сустрэла багатага сваяка яе мужа-нябожчыка па імі Ваоз. Той, даведаўшыся, хто яна, спагадліва аднёсься да Руты, пахваліў яе за вернасьць сьвякрові й дазволіў ёй зьбіраць каласы на сваім полі. Дабрачыннае жыцьцё й прыгажосьць Руты паслужылі прычынай таго, што яна стала жонкаю багатага Ваоза й нарадзіла яму сына Аведа, дзеда цара Давыда.[1]
Крыніцы й заўвагі
- ^ Скарына Ф.: Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.— 207 с. С. 168.
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
Вонкавыя спасылкі
Рут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў