Сава (рака)

Цячэньне Савы

Са́ва (па-басьнійску, харвацку, славенску, па-сэрбску: Sava, па-нямецку: Save, Sau, па-вугорску: Száva) — рака ў Эўропе, правы прыток ДунаюБялградзе).

Крынічыць у Юлійскіх Альпах у Славеніі, працякае па гарах і вузкай даліне да Загрэбу, потым утварае мяжу Харватыі з Босьніяй і Герцагавінай. У Бялградзе ўліваецца ў Дунай.

Даўжыня току — 940 км. Плошча басэйну — 95 700 км².

Прытокі

Правыя:

  • Славенія: Сора, Любляніца, Мірна, Крка
  • Харватыя: Купа, Суня
  • Харвацка-басьнійская мяжа: Уна
  • Босьнія і Герцагавіна: Врбашка, Врбас, Укрына, Босна, Брка, Тыня, Лукавац, Дашніца
  • Басьнійска-сэрбская мяжа: Дрына
  • Сэрбія: Ерэз, Калубара, Топчыдэрская рака

Левыя:

  • Славенія: Кокра, Камнішка Быстрыца, Савіня
  • Харвацка-славенская мяжа: Сотла (Сутла)
  • Харватыя: Лоня, Орлява
  • Сэрбія: Босут

Вонкавыя спасылкі

Сава (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў