Сапоцкінскі дэканат

Сапоцкінскі дэканатдэканат Гарадзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касьцёлу Беларусі. Разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Структура

Дэканат аб’ядноўвае сем парафіяў і тры прыпісныя храмы:

  • Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Адамавічы)
  • Узвышэньня Сьв. Крыжа (Галынка)
    • Сьвятога Юзэфа Рамесьніка (Гінавічы) (прыпісны)
  • Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зарачанка)
  • Маці Божай Ружанцовай (Падлабеньне)
  • Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Перстунь)
  • Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Язафата Кунцэвіча (Сапоцкін)
    • Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Калеты) (прыпісны)
    • Божай Міласэрнасьці (Сьвяцак) (прыпісны)
  • Перамяненьня Пана (Селіванаўцы)

Цэнтар

Сядзіба дэкана — касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне.