Себескі раён
Себескі раён | |
Себежский район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Себеж |
Дата ўтварэньня | 1 жніўня 1927 |
Насельніцтва (2010) | 21 674 |
Плошча | 3071,8 км² |
Месцазнаходжаньне Себескага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+4 |
Код аўтам. нумароў | 60 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Себескі раён (па-расейску: Себежский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Себеж.
Геаграфія
Плошча раёну — 3110 км².
Раён мяжуе на поўначы з Краснагародзкім і Апочацкім раёнамі, на ўсходзе — з Пустошкінскім і Невельскім раёнамі, на захадзе — з Латвійскай Рэспублікай, на поўдні — зь Беларусьсю.
Асноўныя рэкі — Вялікая, Ідрыца, Чарнея, Канаплясцік, Досьма, Іса.
Гісторыя
Раён утвораны 1 жніўня 1927 году.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну складае 24,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 14 тыс. Усяго налічваецца 434 населеныя пункты.
Транспарт
Па тэрыторыі раёну праходзіць аўтамагістраль Масква — Рыга (М-9).
Себескі раён мяжуе зь Беларусьсю, на асноўных магістралях арганізаваныя наступныя мытныя пераходы:
- «Далосцы» — в. Далосцы;
- «Бадайкава» — в. Бадайкава;
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Гаспадарчы двор у в. Белкіна
- Сядзіба Корсакаў у в. Ганьнінск
- Гарадзішча Вітаўтава ў в. Гвазды
- Вятрак у в. Глыбочыца
- Сядзібна-паркавы комплекс у в. Глэмбочына
- Капліца-пахавальня і касьцёл сьв. Ганны ў в. Зарадзішча (Ганутава)
- Гарадзішча і старыя могілкі ў в. Кіцкова
- Парк у в. Томсіна
Страчаная спадчына
- Сядзіба Мядунецкіх і царква ў в. Белькіна
- Капліца ў в. Ганьнінск
- Сядзіба ў в. Глыбочыца
- Царква ў в. Глэмбочына
- Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх у в. Зарадзішча (Ганутава)
- Капліца могілкавая, каплічка прыдарожная і вуніяцкая царква Сьв. Георгія ў в. Кіцкова
- Касьцёл, сядзіба і царква Сьв. пак. Кацярыны ў в. Томсіна