Скрыптовая мова
Скрыптовая мова (анг. scripting language, таксама сцэнарная мова) — мова праграмаваньня, распрацаваная для стварэньня «сцэнараў» — пасьлядоўнасьці апэрацыяў, якія могуць выконвацца кампутарам. Раней скрыптовыя мовы часьцей называлі мовамі пакетнай апрацоўкі ( batch languages ці job control languages). Сцэнары зазвычай інтэрпрэтуюцца, а не кампілююцца (цяпер усё часьцей ужываецца кампіляцыя перад запускам).
У апраграмаваньні, сцэнар (скрыпт) — набор інструкцыяў, якія аўтаматызуюць пэўную задачу, якую карыстальнік вымушаны быў бы выконваць уласна праз інтэрфэйс праграмы.
Тыпы скрыптовых моў
Унівэрсальныя мовы
Убудаваныя ў апраграмаваньне
- UnrealScript
- Emacs Lisp
- AutoLISP
- VBA
- MQL4 script
- Game Maker Language
- ERM
Камандныя абалонкі
- AppleScript
- sh, bash, csh, ksh
- JCL
- COMMAND.COM і cmd.exe
- Visual Basic Script
- REXX
Убудаваныя
- ActionScript — у асяродзьдзі Adobe Flash, Adobe AIR, Adobe Flex
- браўзэрныя мовы: JavaScript, JScript
- Io
- Lua