Служба бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Служба бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
Краіна Беларусь Беларусь
Створаная 1994
Юрысдыкцыя Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
Штаб-кватэра Менск
Папярэдняя служба Дзявятая ўправа КДБ
Начальнік Зьміцер Шахраеў

Слу́жба бясьпе́кі прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сі — афіцыйны орган, які адказвае за наданьне бясьпекі прэзыдэнта Беларусі й іншых высокапастаўленых асобаў у дзяржаве.

Мінуўшчына

Служба бясьпекі створаная ў кастрычніку 1994 року на базе ўправы аховы і групы «Альфа» КДБ, а таксама галоўнае ўправы дзяржаховы МУС.

Кіраўнікі

  • Вячаслаў Каралёў (24 лістапада 1994 — травень 1995)
  • Юры Бародзіч (травень 1995 — 2 сьнежня 1998)
  • Уладзімер Кужанаў (в. а. 2 сьнежня 1998 — 20 студзеня 1999)
  • Уладзімер Навумаў (20 студзеня 1999 — 25 верасьня 2000)
  • Леанід Ерын (25 верасьня — 27 лістапада 2000)
  • Генадзь Нявыглас (4 сьнежня 2000 — 12 верасьня 2001)
  • Уладзімер Клімаў (в. а. 19 верасьня — 5 кастрычніка 2001)
  • Яўген Двярніцкі (5 кастрычніка 2001 — 10 верасьня 2003)
  • Юры Жадобін (10 верасьня 2003 — 17 ліпеня 2007)
  • Андрэй Уцюрын (17 ліпеня 2007 — 11 верасьня 2014)
  • Віктар Шынкевіч (20 кастрычніка 2014 — 21 сьнежня 2016)
  • Андрэй Паўлючэнка (21 сьнежня 2016 — 11 сьнежня 2017)
  • Зьміцер Шахраеў (з 11 сьнежня 2017)

Вонкавыя спасылкі