Старажытнагрэ́цкая мо́ва — назва грэцкай мовы ў тым выглядзе, у якім яна існавала ў архаічным (каля IX—VI стагодзьдзе да н. э.), клясычным (каля V—IV стагодзьдзе да н. э.) і эліністычным (каля III стагодзьдзя да н. э. — VI стагодзьдзе н. э.) пэрыядах антычнай Грэцыі і антычнасьці ў цэлым. Папярэднічала ёй у 2 тысячагодзьдзі да н. э. мікенская мова. Яе эліністычная фаза, вядомая як кайнэ ці біблійная грэцкая мова, на апошнім этапе плаўна перацякае ў сярэднявечную грэцкую мову.
Старажытнагрэцкай мовай пісаў Гамэр і клясычныя атэнскія гісторыкі, драматургі ды філёзафы. Лацінізаваныя формы старажытнагрэцкіх словаў шырока ўжываюцца ў навуковых назвахвідаў і ў навуковай тэрміналёгіі.