Старосты жамойцкія
Староста (генэральны) жамойцкі або староста жмудзкі — мясцовы ўраднік у Жамойцкам старостве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя. Уваходзіў у склад Рады ВКЛ, а па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца па ленчыцкім ваяводзе.
Старостамі жамойцкімі былі:
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Jan_Karal_Chadkievi%C4%8D._%D0%AF%D0%BD_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%A5%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28XVII%29_%284%29.jpg/135px-Jan_Karal_Chadkievi%C4%8D._%D0%AF%D0%BD_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%A5%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28XVII%29_%284%29.jpg)
- Румбольд Валімонтавіч (1409—1411)
- Кезгайла Валімонтавіч (1412—1432)
- Галімін Надабайтавіч (1433—1435)
- Контаўт (1436—1440)
- Кезгайла Валімонтавіч (1440—1441)
- Контаўт (Гедыгольд?; 1441—1444)
- Кезгайла Валімонтавіч (1445—1449)
- Ян Кезгайла (1449—1485)
- Станіслаў Кезгайла (1486—1527)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Janu%C5%A1_Radzivi%C5%82._%D0%AF%D0%BD%D1%83%D1%88_%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB_%28B._Strobel%2C_1634%29.jpg/135px-Janu%C5%A1_Radzivi%C5%82._%D0%AF%D0%BD%D1%83%D1%88_%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB_%28B._Strobel%2C_1634%29.jpg)
- Станіслаў Кезгайла (28.4.1527 — 1532)
- Пётар Кішка (10.11.1532 — 1.1534)
- князь Ян Радзівіл (1535 — 1.1542)
- Мацей Клочка (24.5.1542 — 11.4.1543)
- Юры Білевіч (1543—1544)
- Па сьмерці Ю. Білевіча жамойцкая шляхта абрала старостам Станіслава Кезгайлу, але вялікі князь яго не зацьвердзіў
- Геранім Хадкевіч (31.8.1545 — 1561)
- Урад вакантны (1561—1563). У 1563 у якасьці спраўцы староства згадваецца Рыгор Хадкевіч, на той час гетман польны літоўскі й кашталян троцкі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Croix_Grzegorz_Antoni_Ogi%C5%84ski.jpg/135px-Croix_Grzegorz_Antoni_Ogi%C5%84ski.jpg)
- Ян Хадкевіч (1563 — 4.8.1579)
- Ян Кішка (10.1579 — 1589)
- Юры Хадкевіч (12.2.1590 — 26.10.1595)
- князь Станіслаў Радзівіл (1595 — 19.3.1599)
- Ян Караль Хадкевіч (19.7.1599 — 10.6.1616)
- Геранім (Яраш) Валовіч (1619—1636)
- Ян Альфонс Ляцкі (5.12.1643 — 30.11.1646)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/Hieranim_Va%C5%82ovi%C4%8D._%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BC_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%28XVIII%29.jpg/135px-Hieranim_Va%C5%82ovi%C4%8D._%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BC_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%28XVIII%29.jpg)
- князь Януш Радзівіл (12.1646 — 30.3.1653)
- Юры Караль Глябовіч (14.8.1653 — 6.1668)
- князь Аляксандар Гіляры Палубінскі (7.1668 — 3.11.1669)
- Віктар Канстантын Млечка (4.1670 — 1679)
- Казімер Ян Сапега (1680 — 4-5.1682)
- Пётар Міхал Пац (28.10.1684 — 22.2.1696)
- князь Рыгор Антоні Агінскі (14.7.1698 — 17.10.1709)
- Казімер Заранка-Гарбоўскі (26.10.1710 — 1729)
- Юзэф Тышкевіч (21.5.1742) — 9.1754)
- Ян Мікалай Хадкевіч (2.10.1765 — 26.2.1781)
- Антоні Гелгуд (25.9.1783 — 1795)
Глядзіце таксама
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Wolff, Józef. Senatorowie i dignitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego, 1386—1795. — Kraków, 1885.
|