Стэфан I (папа рымскі)

Стэфан I (папа рымскі)
па-лацінску: Stephanus I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся III стагодзьдзе
Памёр 2 жніўня 257
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці2 жніўня

Стэфан I (па-лацінску: Stephanus I; пам. 2 жніўня 257) — біскуп Рыма з 12 траўня 254 па 2 жніўня 257. Пакараны па загаду імпэратара Валерыяна. Шануецца як сьвяшчэннапакутнік ў Праваслаўнай (памяць 15 (2) жніўня) і Каталіцкай (памяць — 2 жніўня) цэрквах.

Стэфан вядомы сваім дыспутам з картагенскім біскупам Кіпрыянам па пытаньні аб дапушчальнасьці хрышчэньня ерэтыкоў. Як вынікае з захаваных пасланьняў Кіпрыяна да папы, афрыканскія біскупы пагражалі Рыму расколам царквы. Падаплёкай спрэчкі было пытаньне аб вяршэнстве над гішпанскімі біскупамі, на якое прэтэндавалі як Рым, так і Картаген.

Вонкавыя спасылкі

Стэфан I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў