Сэ́льма Аты́лія Люі́за Лягерлё́ф (па-швэдзку: Selma Ottiliana Lovisa Lagerlöf; 20 лістапада 1858, Морбака, Швэцыя, — 16 сакавіка 1940, тамсама) — швэдзкая пісьменьніца, першая жанчына, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры (1909) і трэцяя наогул жанчына, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію (пасьля Марыі Кюры і Бэрты фон Зутнэр). Прэмія прысуджана «за прызнаньне высакароднага ідэалізму, палымянага ўяўленьня і духоўнасьці, якія характарызуюць яе творы»[12].
Беларускія пераклады
Пярсцёнак Лёвеншольдаў: Раманы / Сельма Лагерлёф; Пер. М. Пазнякова. — Мн.: Юнацтва, 1997. ISBN 985-05-0135-9