Сіні (ангельскі) кармавы сьцяг

Сіні сьцяг.
Суадносіны бакоў 1:2
Сіні сьцяг, 16201707
Сіні сьцяг, 17071801

Сіні ангельскі кармавы сьцяг (Blue Ensign) зьяўляецца сьцягам Вялікабрытаніі. Ён складаецца зь сіняга палатна з Union Jack у верхнім левым куце. Сіні колер палатна мае тое ж адценьне, што і Union Jack.

Першапачаткова Сіні сьцяг быў прыняты ў 17 стагодзьдзі з малюнкам сьцягу Ангельшчыны ў верхнім куце ў тронка.

Пасьля аб’яднаньня з Шатляндыяй у 1707 годзе замест ангельскага сьцягу была зьмешчаная першапачатковая вэрсія сьцягу Union Jack, якая ўяўляла сабой сумесь ангельскага сьцягу і шатляндзкага сьцягу.

Пасьля далучэньня Ірляндыі 1 студзеня 1801 году да Union Jack быў дададзены ірляндзкі сьцяг сьв. Патрыка — чырвоны андрэеўскі крыж на белым фоне.

Да рэформы 1864 г. сіні сьцяг быў адным з трох сьцягоў брытанскага ваенна-марскога флёту (Blue Squadron).

З 1865 г. было дазволенае таксама і залежным краінам і калёніям выкарыстоўваць сіні сьцяг і зьмяшчаць на ім свой герб (Badge).

З тых жа часоў чырвоны сьцяг выкарыстоўваецца ў гандлёвых мэтах, а белы сьцяг у якасьці ваенна-марскога сьцягу.

Сіні сьцяг з 1864 г. выкарыстоўваецца ў якасьці службовага сьцягу на моры і зьяўляецца асновай для шматлікіх сьцягоў Садружнасьці нацый.

Прыклады сініх сьцягоў

Сьцяг Ангільі

Брытанскія тэрыторыі

Сьцяг Фолклэндзкіх выспаў 18651933
Сьцяг Гамбіі 18881965
Сьцяг Ганконгу 19591997

Гістарычныя сінія сьцягі

Сьцяг Паўднёвай Аўстраліі
Сьцяг Тувалу

Сучасныя дзяржаўныя сьцягі й сьцягі правінцыяў

Іншыя варыянты

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Сіні (ангельскі) кармавы сьцягсховішча мультымэдыйных матэрыялаў