Тар’ей Бё

Тар’ей Бё Біятлён
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Нарадзіўся 29 ліпеня 1988(1988-07-29)[1] (36 гадоў)
Рост 185 см
Вага 76 кг
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 3
Алімпійскіх подыюмаў 6
Чэмпіён сьвету 11
Кубак сьвету 1 (2011)
Малы Кубак сьвету 5
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 59
Подыюмаў 141
Мэдалі
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувэр-2010 Эстафэта
Золата Пэкін-2022 Мяш. эстафэта
Золата Пэкін-2022 Эстафэта
Срэбра Пхёнчхан-2018 Эстафэта
Срэбра Пэкін-2022 Перасьлед
Бронза Пэкін-2022 Спрынт
Чэмпіянат сьвету
Золата Ханты-Мансійск-2011 Мяш. эстафэта
Золата Ханты-Мансійск-2011 Індывідуальная
Золата Ханты-Мансійск-2011 Эстафэта
Золата Рупольдынг-2012 Эстафэта
Золата Новэ-Места-2013 Мяш. эстафэта
Золата Новэ-Места-2013 Эстафэта
Золата Новэ-Места-2013 Мас-старт
Золата Осьлё-2016 Эстафэта
Золата Эстэрсунд-2019 Эстафэта
Золата Антгольц-Антэрсэльва-2020 Мяш. эстафэта
Золата Паклюка-2021 Эстафэта
Срэбра Кантыялахці-2015 Эстафэта
Срэбра Антгольц-Антэрсэльва-2020 Эстафэта
Срэбра Обэргаф-2023 Спрынт
Срэбра Обэргаф-2023 Эстафэта
Срэбра Новэ-Места-2024 Мяш. эстафэта
Срэбра Новэ-Места-2024 Індывідуальная
Срэбра Новэ-Места-2024 Эстафэта
Бронза Ханты-Мансійск-2011 Спрынт
Бронза Ханты-Мансійск-2011 Перасьлед
Бронза Кантыялахці-2015 Мяш. эстафэта
Бронза Кантыялахці-2015 Спрынт
Бронза Кантыялахці-2015 Перасьлед
Бронза Кантыялахці-2015 Мас-старт
Бронза Осьлё-2016 Мяш. эстафэта
Бронза Эстэрсунд-2019 Індывідуальная

Та́р’ей Бё (па-нарвэску: Tarjei Bø) — нарвэскі біятляніст. Алімпійскі чэмпіён 2010 і 2022 году, а таксама чэмпіёна сьвету і ўладальніку Кубка сьвету. Мае малодшага брата Яганэса Тынэса, які таксама ёсьць выбітным біятляністам.

Кар’ера

Дэбютаваў у розыгрышы Кубка сьвету 26 сакавіка 2009 году на апошнім, дзявятым, этапе ў Ханты-Мансійску. Заняў 61-е месца ў спрынце з трыма пудламі, а ў гонцы перасьледу і мас-старце ўдзелу ня браў. Цягам сэзоне 2009—2010 гадоў спаборнічаў у Кубку ІБУ. Неблагія выступы дазволілі яму вярнуцца ў Кубак сьвету, дзе ён нечакана фінішаваў чацьвертым у Паклюцы. Таксама быў часткай эстафэтнай зборнай краіны, у складзе якой здабыў некалькі перамогаў на этапах Кубка сьвету. Браў удзел у спаборніцтвах зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году, дзе здабыў залаты мэдаль у эстафэце. З сэзону 2010—2011 гадоў ужо быў сталым удзельнікам зборнай Нарвэгіі.

Сэзон 2010—2011 гадоў стаў для Бё самым пасьпяховым у кар’еры. Ён сьвяткаваў пяць асабістых перамогаў, у тым ліку быў першым у індывідуальнай гонцы ў розыгрышы чэмпіянату сьвету, і атрымаў тры перамогі ў эстафэтах. У суме Бё 15 разоў узьнімаўся на подыюм. Акрамя таго, нарвэжац датэрмінова стаў уладальнікам Малога Кубка сьвету ў спрынтарскіх гонках. У складзе эстафэты заваяваў трэцяе золата на чэмпіянаце сьвету, а ў масавым старце атрымаць посьпех яму перашкодзілі два пудлы на апошняй стойцы, што, такім чынам, не дазволіла яму стаць прызэрам ува ўсіх гонках.

Бё ў сакавіку 2023 году.

У канцы 2012 году праз хваробу прапусьціў частку спаборніцтваў[2], пачаўшы сэзон толькі 5 студзеня ў Обэргафе. Сэзон Кубка сьвету 2013—2014 гадоў таксама склаўся нядобра. Пасьля кваліфікацыі на Алімпійскія гульні ў пачатку сэзону ён зноў прапусьціў некалькі гонак праз хваробы. На Алімпіядзе посьпехаў ня займеў. У агульным заліку Кубка сьвету спыніўся на 29-м месцы. Стан здароўя таксама паўплываў на наступны сэзон, таму частку гонак спартовец быў вымушаны прапусьціць. Тым ня менш Бё здолеў стаў чэмпіёнам сьвету ў спрынце на 10 км, а таксама здабыў срэбра ў эстафэце. Калі наступны год нарвэжац здолей прайсьці няблага, але перамог ён асабліва ня бачыў. У канцы 2016 году зноў меў цяжкасьці з здароўем[3]. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году спартовец ня здолеў узяць мэдалі ў асабістых гонках. Бліжэй за ўсё ён быў у гонцы перасьледу, фінішаваўшы на чацьвертым месцы. Тым ня менш, у складзе эстафэтнай каманды зь Лярсам-Гэльге Біркелянам, Яганэсам Тынэсам Бё і Эмілем-Гэгле Свэнсэнам узяў срэбны мэдалі, саступіўшы квартэту з Швэцыі. У астатняй частцы сэзону Кубак сьвету біятляніст аніводнага разу ня здолеў дасягнуць месца ў першай дзясятцы ажно да апошняй гонкі. У 2019 годзе спартовец скончыў сэзон на шостым месцы ў агульным заліку Кубка сьвету, але ўпершыню з 2015 году ня здолеў здабыць мэдалі ў індывідуальных гонках на чэмпіянаце сьвету.

Пасьпяхова склаліся для спартоўца зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году ў Пэкіне, дзе Бё здабыў бронзавы мэдаль у спрынце ды срэбны мэдаль у гонцы перасьледу. Таксама нарвэжац стаў алімпійскім чэмпіёнам у мужчынскай і зьмяшанай эстафэтах. На чэмпіянаце сьвету 2023 году ў Обэргафе ён заваяваў два срэбраныя мэдалі ў спрынце і мужчынскай эстафэце. Праз год мэдалёў гэтага гатунка было ўжо тры. Мэдаль у індывідуальнай гонцы стаў для Бё 25-м на чэмпіянатах сьвету.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі