Томас Ўудра Ўілсан (1856—1924) — 28-ы прэзыдэнт ЗША, ініцыятар стварэньня Лігі Нацый, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1919). Калі ў 1914 годзе пачалася Першая Сусьветная вайна, Томас Ўудра Ўілсан быў прэзыдэнтам ЗША. Ён не хацеў уцягваць сваю краіну ў гэтую вайну. Але атакі нямецкіх падводных лодак, якія патапілі некалькі караблёў ЗША, ўсё ж прымусілі апошніх уступіць у вайну. Частка амэрыканскіх палітыкаў была супраць вайны і моцна крытыкавала Ўілсана за гэтае рашэньне. У адказ на гэта ён прапанаваў праграму міру з чатырнаццаці пунктаў. У прыватнасьці, ён рэкамэндаваў самавызначэньне для прыгнечаных народаў, паблажлівае стаўлентне да пераможаных у вайне, і стварэньне лігі нацыяў для ўмацаваньня міру пасьля вайны[6].