Трансцэндэнтнасьць

Трансцэндэ́нтнасьць, трансцэндэ́нцыя, прым. трансцэндэ́нтны (ад лац. transcendens «які пераступае, пераўзыходзіць, выходзіць па-за межы») — філязофскі тэрмін, які азначае нешта, прынцыпова недасяжнае досьведнаму спазнаньню ці не заснаванае на досьведзе. Трансцэндэнтнае можа быць уяўлена як сфэра абсалютнай патэнцыйнасьці, не актуалізаваная ў дзейнасьці чалавека ў дадзены момант часу і не выражальная ў ягоным досьведзе з прычыны ейнай прынцыповай неадэкватнасьці наяўным сродкам засваеньня сьвету. У шырокім сэнсе трансцэндэнтнае можна ўявіць у якасьці «тагасьветнага» ў адрозьненьне ад іманэнтнага як «гэтасьветнага»[1].

Рэлігійнае прымяненьне

У рэлігіі трансцэндэнцыя азначае прыроду Бога, якая прынцыпова знаходзіцца па-за межамі гэтага сьвету, па-за межамі ўсіх фізычных законаў гэтага сьвету. Супрацьлегла іманэнтнаму, пры якім Бог цалкам праймае гэты Сусьвет.

У містычных традыцыях

Трансцэндэнцыя — гэта стан сьвядомасьці, пры якім чалавек пераадольвае абмежаваньні фізычнага існаваньня, і паводле пэўных падыходаў становіцца нават незалежным ад фізычнага сьвету. Містычны досьвед часта мысьліцца, як прасунуты стан трансцэндэнцыі, пры якім перажываньне адасобленасьці «я» зьнікае. Гэта часам дасягаецца з дапамогаю малітвы, псыхадэлікаў, мэдытацыі, дыхальных псыхатэхнік.

Глядзіце таксама

  • Трансцэндэнтальнае
  • Трансцэндентны лік

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі