Трыграф

Трыграф
шматграф
Прыклад
Арыгінальная назва ад стар.-грэц. τρι і стар.-грэц. γράφω
Складаецца з 3 літар
Прыклады Sch
катэгорыя · усе шматграфы

Трыгра́ф (ад стар.-грэц. τρι — «тры» і стар.-грэц. γράφω — «пішу») — састаўны пісьмовы знак, які складаецца з трох літар і ўжываецца для абазначэньня на пісьме фанэм і іхных асноўных варыянтаў: напрыклад, ням. sch у слове das Schloß, які абазначае гук [ʃ], франц. eau у словах eau, château.

Паходжаньне

У мовах з даўняй пісьмовай традыцыяй трыграфы ўзьнікаюць стыхійна дзякуючы зьмене гукавога складу мовы. Напрыклад, трыграф sch у ангельскай мове паўстаў як абазначэньне гукавога комплексу /skh/, які перайшоў пасьля ў [ʃ], у нямецкай той жа трыграф пазначаў першапачаткова гукаспалучэньне /sx/.

У малодапісьмовых мовах трыграфы (разам з дыграфамі) уводзяцца вынаходнікам пісьменства для тых гукаў, якім не хапае літар у выкарыстаным альфабэце. Напрыклад гъь у абазінскай мове, хъу ў адыгейскай і кабардзіна-чаркескай мовах.

Статус у мове

Звычайна трыграф разглядаецца як спалучэньне трох асобных літар, што адлюстроўваецца ў альфабэтным парадку артыкулаў у слоўніках і даведніках. Аднак у некаторых мовах дыграфы й трыграфы маюць уласнае месца ў алфавіце, напрыклад, вугорскі трыграф dzs, які пазначае гук [d͡ʒ].

Кірылічныя трыграфы

Трыграфы кірыліцы
  • Гъв
  • Гъу
  • Гъь
  • Гӏв
  • Джв
  • Джъ
  • Джь
  • Дзу
  • Жъу
  • Кхъ
  • Къв
  • Къу
  • Къь
  • Кӏв
  • Кӏу
  • Кӏь
  • Пӏу
  • Тӏу
  • Хъу
  • Хӏв
  • Чӏв

Лацінскія трыграфы

Трыграфы лацінкі
  • Eau
  • Gli
  • Igh
  • Oin

Японскія трыграфы

  • ひょう
  • ヒョウ

Карэйскі трыграф

У карэйскім хангыле ёсьць толькі адзін трыграф — ㅹ. Ён складаецца са знаку ㅃ і з дыякрытычнага сымбаля кругу. Зьяўляецца тэарэтычным знакам для пазначэньня гуку *//.

Глядзіце таксама