Ундыны
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Ludwig_Michael_von_Schwanthaler-Water_Nymph-1855.jpg/150px-Ludwig_Michael_von_Schwanthaler-Water_Nymph-1855.jpg)
Ундыны (ад лац. unda — «хваля») — у фальклёры народаў Эўропы (германскія паданьні, павер’і народаў Прыбалтыкі) — духі вады, русалкі. Гэта прыгожыя дзяўчыны (часам з рыбінымі хвастамі), якія выходзяць з вады і расчэсваюць свае прыгожыя валасы, а сьпевамі і прыгажосьцю заманьваюць путнікаў у глыбіні. Могуць загубіць ці зрабіць палюбоўнікамі ў падводным сьвеце. Спакушаюць мужчын, таму што, калі народзяць ад чалавека — могуць атрымаць бесьсмяротную душу.