Фалянстэр

«Фалянстэр»
наркам. Фаланстэр

Лягатып
Папярэднік супольнасьць «Забей»
Дата ўтварэньня 23 сьнежня 2010 (14 гадоў таму)[1]
Дата спыненьня існаваньня 2021
Тып моладзевае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта пашырэньне здаровага ладу жыцьця сярод моладзі[2]
Месцазнаходжаньне Менск, Партызанскі раён, вул. Зьмітрака Бядулі, д. 3[3]
Сяброўства «Маладыя піраты Эўропы» (Копсталь, Люксэмбург)[4], «Творчыя грамады» (Маўнтын-Вію, штат Каліфорнія, ЗША)[5]
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўнік

Міхаіл Воўчак

Вікісупольнасьць Беларусі
Колькасьць валянтэраў 6[6]
Сайт falanster.by

Каардынаты: 53°54′24″ пн. ш. 27°35′1″ у. д. / 53.90667° пн. ш. 27.58361° у. д. / 53.90667; 27.58361

«Фалянстэр» — моладзевая арганізацыя, заснаваная 23 сьнежня 2010 году ў Менску. Узьнікла як працяг ініцыятывы супольнасьці «Забей». Ліквідавана ў 2021 годзе[7].

Мэты

Арганізацыя ставіла перад сабой наступныя мэты:

  1. Пашыраць выкарыстаньне вольнага апраграмаваньня й кантэнта, а таксама апаратных сродкаў сярод грамадзкіх арганізацыяў, афіцыйных інстытутаў, супольнасьцяў і грамадзянаў.
  2. Узмацняць тэматычныя й лякальныя супольнасьці лічбавымі ведамі пра кіраваньне сваёй інфраструктурай.
  3. Актуалізаваць гуманітарныя й тэхнічныя веды грамадзкіх арганізацыяў, супольнасьцяў і грамадзянаў, каб актывізаваць грамадзтва да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцьці рашэньняў усіх узроўняў і стварэньні законаў.

Арганізацыя заяўляла шанаваньне інаватыўнасьці (па-ангельску: innovativeness), аўтаномнасьці, калектывізму, адкрытасьці, узаемадапамогі, уключанасьці й сацыяльнай роўнасьці сярод удзельнікаў і партнэраў[8][9].

Дзейнасьць

Асноўныя кірункі дзейнасьці:

  • захаваньне адкрытых і вольных ведаў;
  • дапамога розным супольнасьцям у наладжваньні ўнутраных камунікацыяў з выкарыстаньнем адкрытага апраграмаваньня;
  • падтрымка юрыдычных інструмэнтаў, якія дапамагаюць абараняць веды ад пагроз;
  • арганізацыя інтэлектуальных публічных імпрэзаў, узаемадзейнічаючы з рознымі супольнасьцямі й групамі;
  • уплыў на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае й палітычнае жыцьцё краіны.

Клюбы

Фалянстэр зьяўляўся акрэдытаванай арганізацыяй EVS, заснавальнікам Юзэр-групы вікі супольнасьці, сузаснавальнікам Маладых Піратаў Эўропы, чальцом Пірацкага Інтэрнацыянала[10], філіялям Creative Commons[11], удзельнікам сеткі WebWeWant і вёў міжнародную дзейнасьць.

За час існаваньня на базе «Фалянстэра» працаваў шэраг адукацыйных клюбаў[12].

Drupal-клюб

«Drupal-клюб» — месца, дзе ўсе ахвочыя маглі пачаць вывучаць сыстэму сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасьці клюбу было створана некалькі сайтаў для некамэрцыйных праектаў. Адзін зь іх — для Пірацкага цэнтру[13].

У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-зьлёт, які сабраў каля 70 IT-спэцыялістаў.

У 2012 годзе на Drupal-зьлёце[14] ў межах хакатону быў створаны сайт некамэрцыйнай ініцыятывы Niekropali.by[15][16].

Апроч таго «Drupal-клюб» адзначаў глябальныя дні вывучэньня Drupal[17].

Фэміда Фалянстэру

«Фэміда Фалянстэру» — клюб па вывучэньні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права й правы чалавека — тэмы першага сэзону. Падчас другога сэзону быў створаны «Дапаможнік раварыста». У трэцім сэзоне — разглядалася аўтарскае права.

Linux-клюб

Лінуксоўкі — гэта традыцыйныя сустрэчы «Фалянстэру» (2012—2014) па вывучэньні адкрытай апэрацыйнай сыстэмы Linux і іншых opensourсе-праграмаў. Аматары Linux-сыстэм зьбіраюцца, каб разглядаць тэарэтычныя пытаньні й вырашаць практычныя задачы.

Моўныя клюбы (ангельская, нямецкая)

На працягу 2011—2012 гадоў праходзілі клюбы рыторыкі ангельскай і нямецкіх моваў. На сустрэчах удзельнікі разам вучыліся мастацтву слухаць, думаць і гаварыць на замежных мовах.

Праекты

Праекты для «Фалянстэру» — гэта пункты ўваходу, разьвіцьця, уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае й палітычнае жыцьцё грамадзтва. З 2013 году «Фалянстэр» будаваў праекты паводле прынцыпаў адкрытых супольнасьцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілэфт-падыходу й публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0).

Сярод найбольш актыўных праектаў былі:

  • Дойка — модуль прыёма ахвяраваньняў для web-сайтаў[18]
  • Лічбавая Майстэрня — онлайн-маркет ІТ-валянтэрскага абмену, на якім валянтэры й грамадзкія ініцыятывы маглі знаходзіць адзін адно[19]
  • Гік-лаўка — паслугі, майстар-клясы й сувэніры для гіка[20]
  • Градка[1]
  • Куток раварыста[2]
  • Улазіны[3]

Вікі-дзень

Фалянстэр ладзіў Вікі-дні, мэтай якіх было разьвіцьцё й прасоўваньне адкрытых ведаў, а таксама рэдагаваньне беларускага разьдзелу Вікіпэдыі[21].

Дапаможнік раварыста

Прэзэнтацыя брашуры «Дапаможнік раварыста» ў Менску

У межах клюбу «Фэміда Фалянстэра» ў 2013 годзе быў створаны «Дапаможнік раварыста»[22], мэта якога — прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў роварнага руху Беларусі. Прэзэнтацыя брашуры адбылася 8 чэрвеня ў Менску[23][24].

Ў канцы зімы 2014 году актывісты арганізацыі працягнулі працу над наступнай вэрсіяй дапаможніка. Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валянтэраў. Абноўленая вэрсія была прэзэнтавана ў шэрагу местаў: Менску, Гомлі, Магілёве, Берасьці, Горадні, Віцебску, Бабруйску[25][26][27][28].

Дапаможнік выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і дасяжны для спампоўваньня на дзьвюх мовах:

Інструмэнт удзелу

Кампанія «Мяняй правілы!» ставіла мэтай матываваньне грамадзянаў да электроннага ўдзелу ў супольных справах і вырашэньні агульных праблемаў на прыкладзе супольнасьці раварыстаў.[29]

Турнір нефармалаў

Асобны праект і кірунак дзейнасьці — разьвіцьцё лякальных супольнасьцей. «Турнір нефармалаў»[30] прызваны актуалізаваць і разьвіць дваровы футбол сярод аматарскіх камандаў[31].

Удзел у руху адкрытых зьвестак

22 лютага актывісты фаланстэра далучыліся да сусьветнага дня руху за адкрытыя зьвесткі для абмену досьведам, далучэньню да сусьветнага руху, а таксама абмеркаваньня праблемаў[32][33][34].

Філія творчых суполак у Беларусі

Постэр філіялу творчых суполак у Беларусі

У жніўні 2014 году адбылося адкрыцьцё філіі творчых суполак (Creative Commons) у Беларусі[35]. «Фалянстэр» выступаў як інфраструктурная арганізацыя. Філія займаецца вывучэньнем праблемаў, зьвязаных з аўтарскім правам, а таксама дасьледуе магчымасьці прымяньненя ліцэнзіі Creative Commons, GNU GPL і інш., папулярызуе выкарыстаньне публічнага ліцэнзаваньня твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права й афармленьня розных прац у Сеціве.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі МГА «Фалянстэр» // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  2. ^ Статут МГА «Фалянстэр» ад 10 сьнежня 2013 г. (рас.) // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  3. ^ Кантакт // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  4. ^ Удзельнікі (анг.) // «Маладыя піраты Эўропы», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  5. ^ Беларусь (анг.) // «Творчыя грамады», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  6. ^ Наша каманда // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  7. ^ «Будем работать все равно». Как в Беларуси пытаются ликвидировать молодежные организации  (рас.) // Реформация. — 8 сьнежня 2021. Архіўная копія.
  8. ^ Каштоўнасці Фаланстэра
  9. ^ Поводле афіцыйнай старонкі
  10. ^ Пірацкі Цэнтр Беларусі
  11. ^ Belarus Creative Commons
  12. ^ Образовательные клубы молодежной организации Фаланстер: переступи через собственные стереотипы
  13. ^ Пірацкі цэнтар Беларусі
  14. ^ В Минске пройдет очередной Drupal-сьлет 15-16 декабря
  15. ^ https://web.archive.org/web/20181110131659/http://niekropali.by/
  16. ^ При поддержке энтузиастов Drupal запущена электронная база белорусских кладбищ
  17. ^ https://web.archive.org/web/20140703090117/https://www.drupal.org/learn-drupal
  18. ^ doika.falanster.by
  19. ^ it.falanster.by
  20. ^ geeklauka.by
  21. ^ Вікі-дзень у Фалянстэры // АМП.
  22. ^ velo.falanster.info
  23. ^ Ганна Валынец. Ці магчыма роварная ўтопія ў Беларусі? // АМП. — 9 чэрвеня 2013. (Архіўная копія).
  24. ^ Я буду долго гнать велосипед?  (рас.) // 7 дней. — 11 ліпеня 2013. — В. № 28. (Архіўная копія).
  25. ^ Фаланстер презентовал обновленную версию «Помощника велосипедиста»  (рас.) // АМП. (Архіўная копія).
  26. ^ Дмитрий Мирош. «Изменяй правила!». В Витебске презентовали «Помощник велосипедиста 2.0»  (рас.) // TUT.BY. — 17 чэрвеня 2014. (Архіўная копія).
  27. ^ Александра Перелайко. Велосипедисты будут менять правила  (рас.) // EcoIdea. — 6 траўня 2014. Архіўная копія.
  28. ^ «Дапаможнік раварыста» едзе ў тур па Беларусі  (бел.) // Асамблея НДА. — 12 траўня 2014. (Архіўная копія).
  29. ^ Як размаўляць з чыноўнікамі і зьмяніць правілы для ровараў(недаступная спасылка)
  30. ^ http://goals.by/football/news/75566(недаступная спасылка)
  31. ^ Відэа з Турніра Нефармалаў-3
  32. ^ Open data: якія сакрэты шукаюць актывісты ў публічных дакумэнтах
  33. ^ День открытых данных в Минске
  34. ^ Як адкрыць для беларусаў адкрытыя дадзеныя?
  35. ^ http://www.kv.by/content/331901-prezentatsiya-belorusskogo-filiala-tvorcheskikh-obshchin

Вонкавыя спасылкі