Хвіча Кварацхелія
Хвіча Кварацхелія | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лютага 2001[1] (23 гады) | |
Рост | 1,83 м | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018—2019 2019 2019—2022 2022 2022—2025 2025— |
Дынама Тбілісі Руставі → Лякаматыў М (арэнда) Рубін Дынама Батумі Напалі Пары Сэн-Жэрмэн |
4 (1) 18 (3) 7 (1) 69 (9) 11 (8) 85 (28) 1 (0) |
Зборныя | ||
2019— | Грузія | 40 (17) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хві́ча Кварацхе́лія (па-грузінску: ხვიჩა კვარაცხელია; нар. 12 лютага 2001 году) — грузінскі футбаліст, ўінгер францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Грузіі.
Кар’ера
Клюбная
Сваю кар’еру запачаткаваў у 2017 годзе ў складзе тбіліскага «Дынама». Пасьля ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Руставі», склаўшы кантракт як вольны агент[2]. 15 лютага 2019 году Кварацхелія на правах арэнды прыяднаўся да расейскага клюбу «Лякаматыў»[3]. Дэбютаваў у расейскай лізе 10 сакавіка, выйшаўшы на замену на 86-й хвіліне замест Джэфэрсана Фарфана ў матчы супраць махачкалінскага «Анжы». 1 ліпеня клюб абвесьціў, што Кварацхелія пакінуў клюб па заканчэньні тэрміну арэнды[4]. Пасьля страты гульца галоўны трэнэр клюбу з сталіцы Расеі Юры Сёмін давёў, што быў вельмі расчараваны тым, што ня здолеў утрымаць грузіна, паколькі трэнэр зважаў яго надзвычай таленавітым футбалістам[5]. Пасьля абараняў колеры расейскага «Рубіну»[6]. Праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну замежныя гульцы расейскай Прэм’ер-лігі атрымалі мажлівасьць тэрмінова спыніць дамовы[7]. У выніку нападнік скасаваў дамову з расейцамі і на час вярнуўся на радзіму, дзе далучыўся да батумскага «Дынама».
1 ліпеня 2022 году каманда Сэрыі А «Напалі» пацьвердзіла аб падпісаньні кантракта з футбалістам тэрмінам да 2027 году. Паводле паведамленьня, італьянцам дамову каштавала 10—12 мільёнаў эўра[8]. 15 жніўня гулец дэбютаваў у складзе новага клюбу, зьявіўшыся ў матчы супраць «Вэроны»[9]. Кварацхелія хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.
10 кастрычніка 2024 году Кварацхелія быў у чацьверты раз прызнаны гульцом месяцу ў Сэрыі А, што стала рэкордным дасягненьнем, якога дамагаўся гулец «Ромы» Паўлё Дыбаля. 16 студзеня 2025 году гулец абвесьціў аб сваім сыходзе з «Напалі» праз сацыяльныя сеткі[10]. 17 студзеня прыяднаўся да францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», склаўшы працоўную дамову да чэрвеня 2029 году[11]. Як паведамлялася, пераход каштаваў парыжанам 70 мільёнаў эўра[12]. У дэбютным матчы супраць «Рэймсу» грузін адзначыўся галявой перадачай, а фінальны лік быў 1:1[13].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грузіі 7 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць зборнай Гібральтару. 14 кастрычніка 2020 году адзначыўся першым голам у складзе зборнай у матчы Лігі нацыяў, які завяршыўся ўнічыю 1:1 супраць зборнай Паўночнай Македоніі[14].
Дасягненьні
«Лякаматыў»:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2019
«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
Крыніцы
- ^ а б в Khvicha Kvaratskhelia // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «ბავშვი, რომელიც ყველას ატყუებს — 10 წლის კვარაცხელია ძმის კვალზე». Аджара Спорт.
- ^ «Хвича Кварацхелия — в „Локомотиве“». ФК Лякаматыў.
- ^ «Кварацхелия покинул „Локомотив“». ФК Лякаматыў.
- ^ «Сёмин: из-за ухода Кварацхелии из „Локомотива“ у меня потекли слёзы». Championat.com.
- ^ «Хвича Кварацхелия стал игроком „Рубина“». ФК Рубін.
- ^ «FIFA adopts temporary employment and registration rules to address several issues in relation to war in Ukraine». FIFA.
- ^ «Il Napoli ufficializza l’acquisto di Kvaratskhelia a titolo definitivo». ФК Напалі.
- ^ «Calcio, Serie A — Verona-Napoli 2-5: Kvaratskhelia show all’esordio, gol e assist per il georgiano». Eurosport
- ^ «Kvaratskhelia bids farewell to Napoli in social media video». Yahoo Sports.
- ^ «Khvicha Kvaratskhelia: Paris St-Germain sign Napoli forward on deal until June 2029». BBC Sport.
- ^ «Mercato: Khvitcha Kvaratskhelia a signé au PSG». L’Équipe.
- ^ «Khvicha Kvaratskhelia makes his debut». Paris Saint-Germain FC.
- ^ «საქართველომ გასვლაზე კაცნაკლული ჩრდილოეთ მაკედონია ვერ დაამარცხა». First Channel Georgia
Вонкавыя спасылкі
Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад
|
---|
1 Данарума · 2 Гакімі · 3 Кімпэмбэ · 5 Маркіньюс · 8 Руіс · 9 Рамуш · 10 Дэмбэле · 11 Асэнсіё · 14 Дуэ · 17 Фэрэйра · 19 Лі · 21 Эрнандэс · 23 Калё · 24 Маюлю · 25 Мэндыш · 29 Баркаля · 33 Заір-Эмры · 35 Бэралду · 37 Шкрыняр · 39 Сафонаў · 42 Заг · 44 Кары · 49 Мбай · 51 Пача · 80 Тэнас · 87 Нэвіш · Трэнэр: Энрыке |