Чэмпіянат сьвету па футболе 1994 году — 15-ы чэмпіянат сьвету па футболеФІФА, які праходзіў у ЗША з 17 чэрвеня па 17 ліпеня. Гэта быў першы выпадак, калі чэмпіянат праходзіў у ЗША.
У фінальным турніры прымалі ўдзел 24 нацыянальныя зборныя, 22 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, зборная ЗША аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар, а зборная Нямеччыны як пераможца папярэднага чэмпіянату.
Чэмпіянат праходзіў у 9 гарадах на 9 стадыёнах. Фінал адбыўся 17 ліпеня на стадыёне «Роўз-Боўл». Зборная Бразыліі перамагла зборную Італіі ў сэрыі пэнальці і чацьверты раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету.