Швайцарыю на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008» у другім паўфінале прадставіў Паолё Мэнэгуці зь песьняй «Era Stupendo». Выканавец не мінуў у фінал, заняўшы 13 месца і набраўшы 47 ачкоў.
Выканавец
Паолё Мэнэгуці — сьпявак і аўтар песень. Нарадзіўся ў горадзе Мэндрысія (Швайцарыя). Удзельнік Viña del Mar і Сан-Рэма. Вядомы ў італа-моўнай часткі Швайцарыі і ў Італіі. Выпусьціў 8 альбомаў (апошні ў 2008), 7 зь якіх сталі «плацінавымі».
Нацыянальны адбор
Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы прымаліся да 22 кастрычніка. Прэтэндэнт павінен быў мець хоць бы адзін зьняты відэакліп і знаходзіцца ў топ-чартах. Журы, якія складаліся з трох чалавек (кіраўнікі асноўных тэлеканалаў), быў абраны Паолё Мэнэгуці.