Шпаерская катэдра

Шпаерская катэдра
анг. Speyerer Dom[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Шпаерская катэдра
Краіна Нямеччына
Тып культурны
Крытэры ii
ID 168
Рэгіён[~ 2] Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты Каардынаты: 49°07′ пн. ш. 8°16′ у. д. / 49.12.02° пн. ш. 8.26.33° у. д. / 49.12.02; 8.26.33
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1981 (5)

Шпаерская катэдра (па-нямецку: Speyerer Dom, поўная назва: па-нямецку: Kaiser- und Mariendom zu Speyer) — вялікая імпэрская катэдра у горадзе Шпаер у Нямеччыне (зямля Райнлянд-Пфальц). Самая вялікая па памерах царква ў раманскім стылі, якая захавалася, з 1981 году — аб’ект сусьветнай культурнай спадчыны.

Гісторыя

Пабудаваная ў 1030—1061 гадах імпэратарамі Сьвятой Рымскай імпэрыі. Пабудова была пачата кайзэрам Конрадам II, затым працягнута яго сынам Гэнрыхам III і скончана ўнукам Гэнрыхам IV, пры якім адбылося асьвячэньне сабору. У той час у Шпаеры жыло каля 500 чалавек, і Шпаерская катэдра была адным з найбуйнейшых будынкаў сьвету. Гэта мела, у прыватнасьці, палітычнае значэньне, бо яе памер сымбалізаваў моц кайзэра.

На працягу тысячы гадоў катэдра неаднаразова рэстаўравалася і дапаўнялася, мяняла свой зьнешні выгляд. Самае вялікая катастрофа ў гісторыі катэдры мела месца ў 1689 годзе, калі жаўнеры францускага караля Людовіка XIV разбурылі яе, пакінуўшы амаль толькі муры, і апаганілі пахаваньні, якія знаходзяцца ў катэдры. У 1772—1784 гадах катэдра была рэстаўраваная і дапоўненая вэстыбюлем і фасадам, аднак неўзабаве зноў захоплена і апаганена французамі. У 1846—1853 адбылася поўная рэстаўрацыя і ўпрыгожваньне велічнымі фрэскамі на сродкі баварскага караля Людвіга I.

У катэдры ўсталяваны арган, зь якім зьвязана дзейнасьць выбітных нямецкіх арганістаў — Людвіга Дэра і Леа Крэмэра.

Тэхнічныя зьвесткі

  • Агульная даўжыня: 134 м
  • Вышыня сярэдняга нэфа: 33 м
  • Даўжыня навы: 37,62 м
  • Вышыня ўсходніх вежаў: 71,20 м
  • Вышыня заходніх вежаў: 65,60 м

Крыпта

Магіла Конрада II

У склепе пад алтаром знаходзяцца пахаваньні некалькіх нямецкіх кайзэраў і каралёў, сярод якіх:

  • імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Конрад II († 1039) і яго жонкі Гізелі († 1043)
  • імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Гэнрыха III († 1056), сына Конрада II
  • імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыха IV († 1106), сына Гэнрыха III і яго жонкі Бэрты († 1087)
  • імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Гэнрыха V († 1125), сына Гэнрыха IV
  • Бэатрыкс († 1184), другая жонка Фрыдрыха I Барбаросы і яе дачка Агнэс
  • Караля Нямеччыны Філіпа Швабскага († 1208), сына Фрыдрыха I Барбаросы
  • Караля Нямеччыны Рудольфа I († 1291)
  • Караля Нямеччыны Адольфа Насаўскага († 1298)
  • Караля Нямеччыны Альбрэхта I († 1308), сына Рудольфа I

Вонкавыя спасылкі

Шпаерская катэдрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў