Шэфілд Юнайтэд

Шэфілд Юнайтэд
Поўная назва па-ангельску: Sheffield United Football Club
Заснаваны 22 сакавіка 1889
Горад Шэфілд, Ангельшчына
Стадыён Брэмал-Лэйн
Умяшчальнасьць: 32 702
Прэзыдэнт Мусаад бін Халід аль-Сауд[d]
Кіраўнік Абдула бін Мусаэд бін Абдулазіз аль-Сауд[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2022—2023 Футбольная ліга, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sufc.co.uk (анг.)

«Шэ́філд Юна́йтэд» (па-ангельску: Sheffield United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Шэфілду, Паўднёвы Ёркшыр. Заснаваны ў 1889 годзе як адгалінаваньне Шэфілдзкага клюбу па крыкеце. Чэмпіён Ангельшчыны (1898), чатырохразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны (1899, 1902, 1915, 1925). Свае хатнія матчы клюб праводзіць з моманту свайго заснаваньня на стадыёне «Брэмал-Лэйн», які мае ўмяшчальнасьць 32702 чалавек. Большую частку сваёй гісторыі клюб гуляе ў чырвона-белых паласатых кашулях з чорнымі шортамі. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Шэфілд Ўэнздэй», супрацьстаяньне зь якім мае назоў Дэрбі сталёвага гораду.

З моманту свайго стварэньня клюб прайшоў праз чатыры ўзроўня футбольных лігаў Ангельшчыны. Таксама, «Шэфілд Юнайтэд» ёсьць адным з клюбаў, які атрымлімаў перамогу ўва ўсіх чатырох вышэйшых дывізіёнах Ангельшчыны. Клюб быў адным з заснавальнікам Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 1992—1993 гадоў, а таксама менавіта «Шэфілд Юнайтэд» забіў першы гол навастворанага турніру. Гулец клюбу Браян Дын стаў аўтарам першага голу Прэм’ер-Лігі ў хатнім пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 2:1.

Гісторыя

Клюб быў утвораны сябрамі крыкетнага клюбу «Шэфілд Юнайтэд», які ў сваю чарну быў закладзены ў 1854 годзе. Гэта першы ангельскім спартовы клюб, які скарыстаў слова «Юнайтэд» у сваім назове. Залатым часам клюб быў пэрыяд з 1895 па 1925 гады, калі яны сталі чэмпіёнамі Ангельшчыны ў 1898 годзе, а таксама двойчы спыняліся на другім месцы ў 1897 і 1900 гадах. У дадатак, шэфілдцы здабылі перамогі ў Кубку Ангельшчыны ў 1899, 1902, 1915 і 1925 гадах. У далейшым посьпехаў клюбу бракавала, бо клюб некалькі разоў апусьціўся ў другі дывізіён, але вяртаўся да элітнага дывізіёну. У 1947 годзе «Шэфілд Юнайтэд» фінішаваў на шостым месцы, але праз два гады страціў месца ў Першым дывізіёне. У 1962 годзе адразу пасьля чарговага вяртаньня з Другога дывізіёну каманда спынілася на 5 месцы. У розыгрышы Кубкаў Ангельшчыны і лігі дружына некалькі разоў дасягала чвэрцьфіналу, а ў 1961 годзе дакрочыла да паўфіналу[1].

Цёмныя часы надыйшлі ў сярэдзіне 1970-х гадоў. «Шэфілд Юнайтэд» чарговы раз страціў месца ў Першым дывізіёне, але праз тры гады праз кепскія вынікі нават апусьціліся ў Трэці дывізіён. У 1981 годзе клюб нават страціў месца і тамака, вылецеўшы ў Чацьверты дывізіён у 1981 годзе. Аднак, такі стан рэчаў доўга не цягнуўся, ужо адразу ў сэзоне 1981—1982 гадоў шэфілды вярнуліся ў Трэці дывізіён.

У 2013 годзе частку правоў на клюб набылі прадстаўнікі саудаўскай каралеўскай сям’і.

Склад

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ўэйлзу Бр Адам Дэйвіс 1992
2 Сьцяг Грэцыі ПА Джордж Балдак 1993
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Макс Лоў 1997
4 Сьцяг Шатляндыі ПА Джон Флэк 1991
5 Сьцяг ЗША Аб Остан Трасьці 1998
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Крыс Бэшам 1988
7 Сьцяг Ангельшчыны Нап Рыян Брустэр 2000
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Густава Гамэр 1997
9 Сьцяг Шатляндыі Нап Олівэр Макбэрні 1996
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Кэмэран Арчэр 2001
11 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Бэні Траарэ 2002
12 Сьцяг Ірляндыі Аб Джон Іган 1992
14 Сьцяг Ангельшчыны Аб Люк Томас (ар. Лэстэр) 2001
15 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Анэль Агмэдгоджыч 1999
16 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Олівэр Норўуд 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Малі ПА Ісмаіла Кулібалі 2000
18 Сьцяг Ангельшчыны Бр Ўэс Фодэрынггэм 1991
19 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэк Робінсан 1993
20 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэйдэн Богл 2000
21 Сьцяг Бразыліі ПА Вінісіюс Соўза 1999
22 Сьцяг Ангельшчыны ПА Том Дэвіс 1998
23 Сьцяг Ангельшчыны ПА Бэн Осбарн 1994
25 Сьцяг Тунісу ПА Аніс Бэн Сьлімані 2001
27 Сьцяг Францыі Аб Ясэр Лярусі (ар. Труа) 2001
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Макаці (ар. Ман. Сіці) 2002
32 Сьцяг Даніі Нап Вільям Осуля 2003
33 Сьцяг Ўэйлзу Аб Рыс Норынгтан-Дэйвіс 1999
36 Сьцяг Канады Нап Дэніел Джэбісан 2003
37 Сьцяг Ганы Бр Ёрдан Аміса 2001
38 Сьцяг Ангельшчыны Аб Фэмі Сэрыкі 2002

Крыніцы

  1. ^ «Club information». Sheffield United"

Вонкавыя спасылкі