Экватарыяльная (па-француску: Équateur) — адна з дваццаці шасьці правінцыяў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга паводле канстытуцыі 2005 году, якая месьціцца на паўночным захадзе краіны. Адміністрацыйны цэнтар — Мбандака. Плошча — 103 902 км², насельніцтва складае каля 1 855 582 (на 2005 год).